Дзіцячыя садкі

Заводскі раён



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, гэта група старэйшая і дзеці, калі пераходзяць у старэйшую групу, трапляюць да беларускамоўных выхавацеляк, у гэтым годзе гэта група самая вялікая, туды не прабіцца, святы ладзяцца на рускай мове, заняткі па-беларуску, стасункі паміж заняткамі па-беларуску, але прагучала гэта неяк няпэўна, беларускамоўныя дзеці туды не ходзяць (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Выхавацелькі валодаюць беларускай мовай добра, маюць вялікі стаж, праходзяць павышэнне кваліфікацыі, наведваюць семінары, у групы бяруць тых, хто жадае выхоўвацца на беларускай мове, мова па-за межамі заняткаў: у групе 5-6 год - пераважна беларуская, 3-4 - стараюцца, але калі дзеці не разумеюць, то па-руску, заняткі фізкультурай, музыкай па-беларуску, потым удакладнілі, што музычныя кіраўнікі стараюцца дадаваць беларускія элементы ў свае заняткі (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 20-22 дзіцяці, выхавацелька валодае беларускай мовай, беларускамоўных дзетак няма, святы стараюцца праводзіць па-беларуску, выхавальны працэс - стараюцца па-беларуску, музыка і фізкультура - па-беларуску (гэта прагучала не вельмі ўпэўнена), з узросту 4-5 год пачнуцца гурткі, там складаней будзе абраць мову, каб трапіць у групу, трэба быць бліжэй па чарзе (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 21 дзіця, невядома, ці ёсць сярод іх беларускамоўныя (хутчэй за ўсё - не), загадчыца новая, пачала працу не так даўно, выхавацелька таксама каля месяца ў гэтай групе і не чула, каб бацькі размаўлялі па-беларуску, загадчыца ўвогуле здзівілася, як можа быць беларускамоўным дзіця ў 3-4 гады..., заняткі стараюцца праводзіць па-беларуску, калі дзеці не разумеюць, то па-руску, фізкультура, музыка - па-руску, са святаў толькі Калядкі па беларуску, астатнія па-руску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказала на вельмі добрай беларускай мове, выхавацелькі размаўляюць толькі на беларускай мове, заняткі музыкай ладзяцца па-беларуску, у наступным навучальным годзе група набірацца не будзе, новую малодшую групу з беларускай мовай навучання будуць набіраць праз год, садок раней быў цалкам беларускамоўны (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена
23.01.2018
Садок, з большага, пакідае прыемнае ўражанне. Загадчыца адразу папярэдзіла, што заяўленая "група з беларускай мовай навучання" для 3-4 гадовых дзетак у 2017/2018 годзе будзе двухмоўнай. У групе працуюць 2 выхавацеля. Адна з іх добра валодае мовай і навучае ёй дзетак, раз на тыдзень. Другая - увогуле мовай не валодае па пэўных прычынах, размаўляе з дзецьмі выключна па-расейску. Але і беларускамоўных бацькоў і дзяцей там не назіралася.
На палічках у групе знаходзяцца беларускія кнігі, вісіць беларускі алфавіт. Расклад дня таксама складзены па-беларуску для гэтай групкі.
Увогуле, атмасфера ў садку добразычлівая. І беларускамоўная выхавацелька - Таццяна Сцяпанаўна - вельмі спадабалася, па сваім чалавечым і прафесійным якасцям.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кацярына
19.01.2018
Наведвалі ў мінулым годзе (2016-2017), была адна беларускамоўная група для 3-4 гадовых. Таму, мяркую, у 2017-2018 група для 4-5 гадовых, а інфармацыя пра дзве беларускамоўныя групкі для 3-4 і 5-6 гадовых, хутчэй за ўсё, не адпавядае рэчаіснасці.
Тым больш, стала вядома, што сёлета ў групку для 4 -5 гадовых, можна сказаць, ужо не ходзяць беларускамоўныя дзеці - адно дзіця залічана, але не наведвае садок па розным прычынам.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Наталля
17.01.2018
Садок, агулам, добры. Нашай дачушцы падабалася там. Але па-беларуску ніхто не размаўляў, апроч яе. Нават фармальныя мерапрыемствы, ранішнікі - па-руску, не кажучы ўжо пра штодзённыя заняткі і гульні. Але тое ўсё ў 2012-2014 гадах было.


Тэлефанаванне ў садок: Сказалі, што месяц назад хтосьці тэлефанаваў наконт беларускай мовы, з красавіка садок зачыняецца на рамонт, спадзяюцца, што адчыніцца ў верасні (але ўпэўненасці няма), група цалкам укамплектаваная, 22 дзіцяці, беларускамоўных няма, сад стары, спальні няма, таму і паставіць дадатковыя ложкі немагчыма, святы ладзяцца па-беларуску, заняткі праходзяць па-беларуску, дзеткі вывучаюць словы па розных тэмах, стараюцца размаўляць, але, як сказала загадчыцца, каб дзеткі актыўна карысталіся мовай, трэба каб яна гучала і дома, і па тэлебачанні (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказала па-беларуску, але ў размове перайшла на рускую, група запоўнена цалкам, пры норме 20 у групе 24 дзіцяці, выхавацелькі "великолепно" валодаюць беларускай мовай, абедзве з філалагічнай адукацыяй, заняткі і святы ладзяцца па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, група цалкам запоўнена, дзеткі разам з выхавацелькамі ідуць з трох год і да выпуску, дзеці ўсе з рускамоўных сем'яў, заняткі праводзяцца па-беларуску, стасункі паміж заняткамі - па-руску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, па словах адміністрацыі садку, вельмі шмат дзяцей у групе з беларускай мовай навучання для 3-4 гадовых дзяцей, таму трапіць туды ў гэтым годзе дакладна немагчыма, у наступным (будзе ў 2018/2019 для 4-5 гадовых) невядома. Сярод дзяцей беларускамоўных няма. Выхавацелі стараюцца з дзецьмі размаўляць на беларускай мове. (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Са словаў загадчыцы група ўкамплектаваная цалкам, вольных месцаў напрацягу года няма, узровень валодання беларускай мовай у выхавацелек высокі, святы і ранішнікі ладзяцца толькі на беларускай мове, у групе гучыць толькі беларуская мова (студзень 2018) 



Тэлефанаванне ў садок: Намесніца загадчыцы адказала па-руску, група цалкам запоўненая, трапіць немагчыма (люты 2018)


Кастрычніцкі раён



Тэлефанаванне ў садок: Адказала загадчыца, прыемная размова на беларускай мове. Група для 4-5 гадовых, ёсць месца і ў гэтым годзе, і ў наступным пакуль - у групе 17 дзяцей. Выхавацелі стараюцца размаўляць на беларускай мове, але пераважна гэта падчас заняткаў, гульняў. Дзяцей беларускамоўных "амаль няма". Увогуле, загадчыца выказала такое меркаванне, што з роду не будзе ў нас сапраўдных беларускамоўных груп, бо не рыхтуюць цяпер такіх выхавацеляў. А таксама сказала, калі бацькі праяўляюць ініцыятыву, беларуская мова толькі падтрымліваецца ў іх садку (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Такой групы не існуе.



Тэлефанаванне ў садок:

Па словах адміністрацыі, у групе зараз 3 вольныя месцы, бо максімальная колькасць 21, а запісана толькі 18 дзетак, беларускамоўных дзяцей няма, усе заняткі праводзяцца на беларускай мове акрамя матэматыкі, адказалі па-беларуску, але пасля перайшлі на рускую мову (люты 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Hanna Varanishcha
18.01.2018
Беларускамоўная група №6 (зараз гэта дзеці 4-5 гадоў). Група адкрываеца адзін раз у тры гады, бо толькі два беларускамоўных выхавацеля ў садку. Лічу што гэта лепшая група ў садку наогул. Гэта бачна па ўзроўню падрыхтоўкі дзяцей на сумесных ранішніках. У групе 70% часу ўжываецца беларуская мова, але бацькоў ніхто не прымушае размаўляць. Гульні, вершы, казкі - беларускія. Выхавацелі вельмі добра валодаюць мовай і маюць правільнае вымаўленне гукаў. У групе ёсць беларускія строі для дзяўчынак і хлопцаў для ўдзелу ў ранішніках. (ВОСЬ ТУТ ТРОШКІ ВІДЭА https://photos.app.goo.gl/S1XHidafw04VEw422 ) .


Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца вельмі прыемная ў размове, часткова ўстаўляла беларускія словы, у групе яшчэ ёсць месцы, зараз там 18 чалавек, шчыра запрашала да іх, рускамоўнага дня няма, не бачыць у ім сэнсу, бо і гэтак часткова на працягу дня дзеці ад выхавацелек чуюць рускую мову, матэматыка на рускай "там же специфические термины", музыка на рускай, але песні ёсць беларускія, фізкультура на рускай "чтобы дети понимали команды", святы для гэтай групы намагаюцца весці па-беларуску, у астатніх рускамоўных групах - пятніца беларускамоўная (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказвала на рускай, у групе на ўзрост 4-5 гадоў месцы ёсць, зараз там 17-19 чалавек, сказала, хоць заўтра прыходзьце, у выпускной групе месцаў няма, у наступным годзе бяруць узрост 3-4, узровень валодання мовай "с большего занятия на беларуском", на працягу дня выхавацелькі на "беларуска-рускай", дзеці стасуюцца на рускай, але, падкрэсліла, беларускія словы таксама ведаюць (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 29 дзяцей, таму ў наступным годзе трапіць у яе немагчыма, дзеці рускамоўныя, выхавацелька працуе адна без змены і стараецца размаўляць на беларускай мове з дзецьмі ўвесь час, калі магчыма, база ёсць, бо калісьці ўвесь садок быў беларускамоўны (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група ўкамплектавана, ці возьмуць яшчэ каго-небудзь у наступным годзе, пытанне, дзяцей з беларускамоўных сем'яў няма, па словах загадчыцы, выхавацелькі цэлы дзень стасуюцца з дзецьмі па-беларуску, выключэнне - заняткі, "бо не ўсе зразумеюць матэматыку на беларускай", адна выхавацелька ў мінулым выкладчыца беларускай мовы, другая лінгвіст (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Груп беларускамоўных у гэтым годзе няма, -Як няма??? - Совсем няма!!! Паклала слухаўку (студзень 2018)


Ленінскі раён



Тэлефанаванне ў садок: У групе 16 чалавек, выхавацелькi імкнуцца размаўляць па-беларуску, адна выхавацелька студэнтка, другая малады спецыяліст, “Калядкі” ладзілісь па-беларуску, а іншыя святы па-руску, дзетак з беларускамоўных сем’яў няма, шмат якія бацькі супраць беларускай мовы (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

незадаволеная мамка
15.01.2018
Не пра групу, а пра садок увогуле. Там страшная цякучка кадраў. Звязана гэта з асабістымі якасцямі загадчыцы - Набойкінай. Дастаткова сказаць, што гэта высакамерная дама не будзе вас прымаць у іншы дзень акрамя серады, калі ў яе прыём па асабістых пытаннях. За той час, пакуль мы там былі (у звычайнай групе, дарэчы, калі пры паступленні пару гадоў таму я спытала пра беларускую мову, мне сказалі, што для такіх маленькіх нічога няма), не праходзіла тыдня, каб не вісела аб'ява, што трэба здаць грошы. Часта парушалася адукацыйная праграма - рэзныя тэатры прыязджалі у першай палове дня замест заняткаў. Ёсць асобныя выхавацелі-энтузіясты, але ў цэлым я б гэты садок не раіла.
Сышлі мы адтуль у суседні - і першае што здзівіла выхавацеляў (маёй дачкі і яшчэ аднаго хлопчыка. які трапіў у іншую групу) - нашы дзеці не ўмеюць трымаць нажніцы. Не навучылі іх там, у 35 садку.


Тэлефанаванне ў садок: У групе 16 чалавек, месцы яшчэ ёсць, максімум 20, выхавацелька зараз адна, размаўляе па-беларуску добра, дзеткі па-беларуску разумеюць, "Новы год" ладзіўся па-беларуску, бо Дзед Мароз, які размаўляў па-руску, быў даражэйшы, у наступным навучальным годзе будзе набірацца група з беларускай мовай навучання на ўзрост 3-4 гады (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 30 чалавек і гэта сярэдняя колькасць дзяцей у групах для мікрараёна Лошыца, выхавацелькі імкнуцца размаўляць па-беларуску, заняткі праводзяцца па-беларуску, заняткі музыкай і фізкультурай - па-руску, “Калядкі” ладзілісь па-беларуску, дзетак з беларускамоўных сем’яў няма, група створана па ініцыятыве загадчыцы і выхавацелек (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, у групе 22 чалавекі, ёсць групы і па 24 у гэтым садку, выхавацелькі валодаюць беларускай мовай добра, размаўляюць з дзецьмі не толькі на занятках па-беларуску, але ўсё адно не ўвесь час, бо дзеці ўсе рускамоўныя, на занятках музыкай частка па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група сфарміраваная дзецьмі, якія перайшлі з ясельнай рускамоўнай групы, група перапоўнена, ужо 26 дзяцей, чарга ў яе была вельмі вялікая, дзетак з беларускамоўных сем'яў няма, святы ладзяцца то на рускай, то на беларускай мове, 1 дзень на тыдзень праводзіцца дзень рускай мовы (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказвалі па-руску, група стала з беларускай мовай навучання па жаданню бацькоў, хаця яны ўсе рускамоўныя, група запоўнена, але калі будзе спецыяльнае накіраванне, могуць узяць, адна выхавацелька па спецыялізацыі настаўніца беларускай мовы і літаратуры (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група запоўнена цалкам, трапіць на працягу года немагчыма, 27 чалавек, беларускамоўных дзетак у групе няма, "у нас двухмоўе", два выхавацеля добра валодаюць беларускай мовай, адзін па адукацыі выкладчык беларускай мовы, ці будзе ўтворана новая група з беларускай мовай навучання на ўзрост 3-4 гады - невядома (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, група перапоўнена, 21 чалавек пры норме 20, больш не могуць узяць, бо не хапае ложкаў, яны ў гэтым жа пакоі (раскладные), асобнай спальні няма, выхавацелі па адукацыі выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, дзяцей з беларускамоўных сем'яў няма (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 18 чалавек, з беларускамоўных сем’яў дзетак няма, выхавацелька адна, размаўляе па-беларуску добра, другая звольнілася і на яе месца чакаюць новую (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Групы няма



Тэлефанаванне ў садок:

У групе 20 чалавек, група цалкам сфарміраваная, але можна 1-2 дадаць. Дзетак з беларускамоўных сем'яў мала. Заняткі праводзяцца на 2-х мовах, па-беларуску толькі адзін занятак у дзень. Святы ладзяцца і на рускай, і на беларускай. Раней беларускай мовы было больш, зараз сышла на павышэнне педагог, якая з раніцы да вечара магла размаўляць з дзеткамі па-беларуску. Зараз такую шукаюць, але з пошукамі цяжка, з гэтай прычына загадчыца не раіць наведваць іх садок, калі пытанне мовы стаіць прынцыпова, а калі прынцыпова не стаіць – сардэчна запрасіла ў рускамоўныя групы, дзе раз на тыдзень знаёмяць дзетак з беларускай мовай, перыядычна развучваюць песенкі, вершы па-беларуску (студзень 2018) 



Тэлефанаванне ў садок:

Група санаторная, 15 чалавек, дзетак з беларускамоўных сем’яў няма, выхавацелькі валодаюць беларускай мовай, камунікуюць з дзецьмі і на беларускай, і на рускай (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 17 чалавек, выхавацелькі цудоўныя, добра валодаюць беларускай мовай і добра ставяцца да працы, у групу можна трапіць, набіраюць да 20 чалавек, заняткі ладзяцца па-беларуску, на музыцы і фізкультуры намагаюцца размаўляць па-беларуску, усе дзеці вітаюцца "добрай раніцы", на наступны год беларускамоўная група набірацца не будзе (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Группа сфарміраваная цалкам, у групе 22 чалавекі, выхавацелькі добра валодаюць беларускай мовай, заняткі ладзяцца на беларускай мове, на наступны год беларускамоўная група набірацца не будзе (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, у групе 22 чалавекі, могуць узяць яшчэ некалькіх, выхавацелькі валодаюць беларускай мовай, размаўляюць з дзецьмі то па-руску, то па-беларуску, дзеці ўсе рускамоўныя, на занятках музыкай вывучаюць беларускія танцы, песні, тады па-беларуску, фізкультура па-руску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 17 чалавек, з беларускамоўных сям’яў дзетак няма, выхавацелька адна, студэнтка, беларускай мовай валодае добра, другая нядаўна звольнілася, святы ладзяцца і на рускай, і на беларускай мове, у групу магчыма запісацца, максімальная колькасць дзетак 20 (22-24), (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца новая, працуе толькі месяц, у групе для 3-4 гадоў 16 чалавек, у групу можна запісацца, максімальная колькасць можа быць 20, у групе працуюць два выхавацеля і памочнік, выхавацелі стараюцца размаўляць з дзецьмі па-беларуску, заняткі праводзяцца па-беларуску, святы ладзяцца па-руску, заняткі па фізкультуры і музыцы па-руску, у групе для 4-5 гадоў добра па-беларуску размаўляе толькі адна выхавацелька (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Іна Мудрачэнка
05.02.2018
У гэтую групу ходзіць нашая дачка Ядзвіся Мудрачэнка з верасня 2017 года. Яна там адзіная беларускамоўная. Усе астатнія дзеці з выпадковых сем’яў - расейскамоўных. Беларускай мовай там валодае толькі адная выхавацелька, былая настаўніца беларускай мовы, але па-беларуску яна размаўляе толькі з Ясяй (прынамсі, пры нас). Увесь астатні працэс вядзецца толькі на расейскай мове. На беларускай мове толькі шыльда і навочныя матэрыялы. Пакуль замест беларускай мовы адныя абяцанкі-цацанкі. У групе няма ніводнай беларускай кніжкі. Дыскаў таксама не было, пакуль мы не прынеслі, але імі так ніхто і не карыстаецца. Купілі з бацькамі магнітафон, занесла дыскі з казкамі - і зноў не карыстаюцца. Проста апускаюцца рукі.


Тэлефанаванне ў садок: Спачатку сказалі, што такой няма, пасля, што толькі пачалі працаваць, адна выхавацелька размаўляе па-беларуску вельмі добра, астатнія намагаюцца, заняткі праводзяцца па-беларуску, святы па-беларуску, на фізкультуры і музыцы толькі гульні па-беларуску, дзетак з беларускамоўных сем'яў няма (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Mirzoeu
09.02.2018
Ходзім у гэты садок, але ў звычайную малодшую групу.
Пятніца - беларускамоўны дзень, на ўзроўні "добрай раніцы" і "смачна есці", але выхавацелькі стараюцца. Стаўленне да мовы прыязнае. Калядавалі па-беларуску


Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца прыемная і добразычлівая, адказала па-беларуску, але ў размове перайшла на рускую, група 20 чалавек, яшчэ можна запісацца, але на наступны год яна будзе старэйшая і ў ёй будзе ўжо 25, бо некаторыя дзеці застаюцца ў старэйшай групе на другі год, група добра рыхтуе да школы, дзеці ведаюць "добрай раніцы", музыка і фізкультура і па-руску, і па-беларуску, ранішнікі "вот чтобы все было по-беларускі, такого еще не было, может на следующій год", выхавецелі без беларускамоўнай адукацыі, але стараюцца, нават з загадчыцай размаўляюць па-беларуску, калі гэта група выпусціцца, тады будуць набіраць новую групу з беларускай мовай навучання (студзень 2018)


Маскоўскі раён



Тэлефанаванне ў садок: Дзеці трапляюць у групу з рускамоўных ясляў, дабор здзяйсняецца з чаргі, заняткі праводзяцца на беларускай мове, дзеці разумеюць, успрымаюць, але размаўляюць у асноўным па-руску, калі-нікалі і па-беларуску, іншыя заняткі праводзяцца на рускай мове, фізкультура, напрыклад (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Наталля
13.01.2018
Мы спрабавалі хадзіць у 77 садок шэсць месяцаў летась. Нічога кепскага сказаць не магу - абедзьве выхавацелькі добра валодалі беларускай мовай і з нашым дзіцем размаўлялі па-беларуску. Іншыя дзеці ў групе не разумелі беларускую - з імі выхавацелі размаўлялі па-расейску. Паколькі садок афіцыйна беларускамоўны, формулы этыкету там па-беларуску. Сама чула, як дзеткі крычалі: смачна есці - дзякуй - добры дзень і т.д. Ну і па матэматыцы, я так зразумела з пераказу дзіця, - беларускамоўныя словы: прамавугольнік (хаця мы дома вучылі простакутнік, але, тым не менш, па-беларуску). Вось і ўсё. Падазраю, гэта быў амаль індывідуальны падыход да нас (насамрэч, нам вельмі пашанцавала - адна з выхавацеляў нават калыханку яму па-беларуску спявала). Такі садок сітуацыю не выратуе - 19 расейскамоўных дзетак усё адно русіфікуюць аднаго беларускамоўнага. І адміністрацыю няма ў чым вінаваціць - выхавацелі іншых 19 не перавучаць сходу. Рашэнне адно - укамплектаваць усю групу "сваімі" дзеткамі, але гэта так малаверагодна... (дарэчы, нашыя абедзьве выхавацелькі ўжо там не працуюць)


Тэлефанаванне ў садок: Размова была з загадчыцай то па-руску, то па-беларуску, на занятках размаўляюць на беларускай мове, у паўсядзённым жыцці - не, па кожнай бытавой тэме існуе слоўнік і дзеці з выхавацелькамі яго выкарыстоўваюць, напрыклад, вітанне, пажаданне смачна есці, зборы на шпацыр і г.д., усе святы праходзяць на беларускай мове, дзеці вучаць песні, вершы, ім чытаюць казкі, дзеці разумеюць беларускую мову, але паміж сабой не размаўляюць, бо паўсюль вакол і дома руская мова, як заўважыла загадчыца, у нас 2 дзяржаўныя мовы, таму з раніцы да вечара па-беларуску размаўляць складана, у групе 1 дзіця з беларускамоўнай сям'і (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Беларускамоўную групу набіраюць з трох гадоў, пераводзяць дзяцей з іх жа яслей, таму дзеці рускамоўныя, выхавацелькі валодаюць беларускай мовай, першы год размаўляюць з дзецьмі па-руску, дзень дзеліцца на дзве часткі, першая палова вучэбна-выхаваўчая, другая - гульнёва-стасункавая, таму ў першай палове яны могуць вучыць ветлівыя словы па-беларуску, а ў другой палове вывучыць верш ці песню па-беларуску, з 3 гадоў група пачынае "жыць па-беларуску", але ж дзеці і іх бацькі рускамоўныя, таму паміж сабой дзеці размаўляюць па-руску, выхавацелькі таксама, беларускамоўных бацькоў зусім мала, на пытанне, ці магчыма трапіць у групу беларускамоўнаму дзіцяці, адказалі, што возьмуць рускамоных, хто бліжэй па чарзе (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказвае па-беларуску, каб трапіць у іх беларускамоўную групу з 4 гадоў, трэба ў яслях рускамоўных пабыць і ў рускамоўнай групцы 3-4 гадоў, па словах загадчыцы, ніхто не будзе асобна дзіцяці перакладаць з рускай на беларускую, а для беларускай мовы будзе спецыяльны дзень, з 4 гадоў у групе пачынаецца дзвюхмоўе, там будуць вучыць беларускай мове, словам, вершам, паміж сабой дзеці размаўляюць па-руску, выхавацелі ўва ўсіх размовах таксама, бо "яны ж іх не зразумеюць", заняткі праводзяцца па-беларуску, па словах загадчыцы, мэта не стасавацца па-беларуску, а падрыхтаваць дзяцей да школы, бацькі нават перапраўляюць дзяцей дома і просяць размаўляць па-руску, ёсць адна беларускамоўная сям'я (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Андрусь Клікуноў
12.01.2018
Галіна Станіславаўна і Вольга Анатольеўна - вельмі таленавітыя і адданыя сваёй справе людзі! Аддавайце сваіх дзетак на выхаванне гэтым цудоўным педагогам! Не пашкадуеце..)))


Тэлефанаванне ў садок: Па словах загадчыцы, беларускамоўная групка закрыецца, бо выхавацелька ўжо даўно на пенсіі і гэта яе апошні год працы, трэба збіраць новы калектыў і хутчэй за ўсё яны гэта рабіць не будуць, дзеці размаўляюць па-руску, мэты размаўляць па-беларуску не ставіцца, беларускамоўных дзяцей няма (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Дзяцей вучаць беларускай мове, а не стасуюцца на ёй у жыцці, у групе ёсць дзеці беларускамоўных бацькоў, але, па словах загадчыцы, дзеці іх у большасці размаўляюць па-руску, "если вы хотите, чтобы дети разговаривали на белоруском - это родители должны так разговаривать" (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Tatsiana
16.01.2018
Сын хадзіў год, беларускай мовы фактычна няма. Максімум 2 дзетак з беларускамоўных сем'яў, па назіраннях -выхавацелькі па-беларуску звяртаюцца толькі ў прысутнасці бацькоў гэтых дзетак. Нянечкі рускамоўныя. Ранішнік на 70% быў па-руску, беларускамоўныя вершы далі вучыць толькі пары беларускамоўных дзетак, усё іншае - рускамоўнае і даволі трэшовае (напрыклад, танцы пад песню Газманава).

Партызанcкі раён



Тэлефанаванне ў садок: Намесніца загадчыцы размаўляе на прыемнай беларускай мове, у іх у садку ёсць групкі 3-4, 4-5, 5-6 год, з малодшых груп дзеткі ідуць у старэйшыя і гд., групкі з навучаннем па-беларуску ствараюцца кожны год, таму, хто не трапіў адразу ў групу 3-4 гады, можа трапіць на наступны год, толькі да іншай выхавацелькі. Трапіць адразу ў групку старэйшую 4-5/5-6 складана, таму што дзяцей шмат і як усюды групы перапоўненыя. Групы складаюцца з большасці рускамоўных сем'яў, таму што месцаў не хапае, выхавацелькі беларускай мовай валодаюць, але ў групках 3-4 гады становішча горшае за старэйшыя, таму што дзеці з рускамоўных сем'яў нічога не разумеюць. Гульні і навучанне па-беларуску, а стасункі як прыйдзецца, але стараюцца на мове, усім дзецям перакладаюць з беларускай, а з беларускамоўнымі ўвогуле размаўляюць па-беларуску, ёсць індывідуальны падыход, у групах старэйшых з 4-5 год - усё лепш, таму што дзеці ўжо штосьці разумеюць і заняткі/гульні/стасункі па большасці на беларускай мове.
УВАГА! У наступным годзе (верасень 2018) будзе створана другая малодшая групка (3-4) з класнай беларускамоўнай настаўніцай!! Яна зараз там працуе ў рускай групцы, але сказала, што беларуская мова - гэта яе і яна ХОЧА выкладаць па-беларуску, таму яе пераводзяць у такую групу. Справу сваю любіць, мову таксама і валодае ёй, яе дзеці беларускамоўныя ходзяць у беларускамоўную школу/клас. Яе імя Карнілава Ірына Валер'еўна. На 2019 год таксама будзе групка, там будзе маладая дзяўчынка па размеркаванню, але сказалі, што яна добра размаўляе па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Намесніца загадчыцы адразу спрабавала адказаць на беларускай мове, калі пытанняў стала больш, была незадаволена, перайшла на рускую, адказвала неахвотна. Малодшых груп на 3-4 гады няма ўвогуле (яны ж малыя і нічога не разумеюць! Некаторыя ўвогуле не размаўляюць), у групу 4-5 год трапляюць тыя, хто быў у рускамоўнай ясельнай, трапіць туды без чаргі немагчыма. Заняткі праводзяцца па-беларуску, але ўсё астатняе па-руску (яны ж нічога не разумеюць, вы ж понімаете!), дзецям на беларускую ніхто нічога перакладаць не будзе, "белоруский даётся на уровне иностранного языка, ну вы же понимаете!" Некаторыя бацькі супраць беларускай мовы. І ўвогуле, калі бацькам штосці ў іх не падабаецца, яны раяць ім знайсці іншы садок, і як вынікае з размовы, гэта не тычыцца рускамоўных бацькоў у беларускамоўных групах.


Першамайскі раён



Тэлефанаванне ў садок: Група цалкам укамлектавана, 30 дзяцей. Група складаецца з дзяцей, якія толькі прыйшлі ў садок, яны не былі пераведзены з ясельнай групы. Пакуль што дзеці не разумеюць і выхавацелі вымушана пераходзяць на рускую, каб дзеці разумелі. Беларускамоўных дзяцей і бацькоў няма.  У наступным годзе і далей да школы група застаецца беларускамоўнай, плануецца ў наступным годзе цалкам перайсці на беларускую мову. Групу самастойна не дакамплектоўваюць, усе пытанні накшталт "як патрапіць" вырашаюцца праз выканкам, загадчыца такіх рашэнняў не прымае самастойна (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Супрацоўнікі і загадчыца адказваюць па-руску, выхавацелі добра валодаюць беларускай мовай, у групе няма ніводнага беларускамоўнага дзіцяці (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок:

У групе 35 чалавек, трапіць у яе немагчыма, выхавацелі добрыя, "хто ж скажа адваротнае пра сваіх", садок маленькі, ўсяго 5 груп, адна беларускамоўная група ёсць кожны год, калі выпусціцца старэйшая, набяруць малодшую (люты 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кацярына
19.01.2018
Мая знаёмая водзіць свайго сына ў гэты садок. Усё слушна, для 5-6 гадовых. Дзяцей з беларускамоўных сямей толькі двое. "Частка заняткаў праводзяцца на беларускай мове, дзеці вучаць беларускія вершы і песні, на ўсіх ранішніках частка праграмы на беларускай і па беларускіх матывах. Вось літаральна ўчора ў садзе былі Калядкі: цэлае прадстаўленне ў музычным зале па ўсім традыцыях. У групе расклад, распарадак дня, подпісы шафак і іншая інфармацыя для бацькоў на мове".


Тэлефанаванне ў садок: Тэлефон загадчыцы не працуе, адказвае вартаўнік, калі адрамантуюць - невядома (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: "Ці ўвесь час з дзецьмі размаўляюць на беларускай мове?
- Для того, чтобы наш разговор максимально сократить, следует задавать вопрос иначе: есть ли места. Мест нет.
- Скажыце, калі ласка...
- В каждом саду есть беларускамоўная група, но узровень не тот, какого вы хотите".
Слухаўку паклалі.
(студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адразу перайшла на беларускую мову. Садок маленькі - па адной групе на кожны ўзрост. Групка 3-4 гады - 29 чалавек, больш не прымаюць. Выхавацелька працуе адна, таму яны дакладна не ведаюць, ці застанецца групка беларускамоўнай у наступным годзе. Больш беларускамоўных выхавацелей няма. Размаўляюць у групе па-беларуску не ўвесь час, таму што на пачатку года была нават калектыўная скарга ад бацькоў, якія супраць таго, каб выхаванне цалкам вялося на беларускай мове. Падчас бацькоўскага сходу і тлумачэнняў ад загадчыцы вырашана беларускую мову пакінуць, але толькі ў выглядзе асобных заняткаў, асобных святаў і г.д. Беларускамоўных сем'яў і дзяцей няма (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 22 чалавекі, з беларускамоўных сем'яў нікога няма. Стасункі ў групе паміж сабой па-руску, па-беларуску толькі заняткі. Святы ладзяцца на рускай і беларускай мовах. Такія абставіны склаліся таксама з-за таго, што выхавацелькі недастаткова валодаюць беларускай мовай. З гэтай жа прычыны на наступны год невядома, ці будзе адчыняцца беларускамоўная групка для малодшых дзетак. (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-беларуску, група ў наступным годзе і да школы застаецца беларускамоўнай, укамплектавана цалкам, дзве выхавацелькі філолагі (руская і беларуская мовы), абедзве беларускай мовай валодаюць добра, беларускамоўных сем'яў і дзяцей няма, бацькі выказалісь супраць беларускамоўнага выхавання на працягу ўсяго дня, таму ладзяцца святы на беларускай мове, вядуцца заняткі, у старэйшых групах заняткі матэматыкай ці яшчэ чым - толькі па-руску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Студзень 2018: існуе ясельная група, дзеці ўсе рускамоўныя, выхавацелькі валодаюць мовай, але, як сказала загадчыца, наўрад ці на такім узроўні, каб увесь навучальны працэс можна было весці па-беларуску. Часткова - заняткі, песні, вершыкі, казкі - на беларускай мове. Астатняе па-руску. Белмоўных сямей няма. Наступны год яна яшчэ не ведае, не супраць разглядаць варыянт, каб набраць групу з белмоўных дзяцей, але стаіць кадравае пытанне - на сённяшні дзень няма выхавацелек, здольных гэта рабіць. Ёсць бацькі, якія маглі б разглядаць варыянт пераходу ў гэты садок на ўмовах беларускай мовы ўвесь час, загадчыца паабяцала падумаць, што з гэтым можна зрабіць, але параіла пашукаць яшчэ.



Тэлефанаванне ў садок: Студзень 2018, водгук ад праверанай асобы: групка сёлета ўзросту 5-6. Налета гэтыя ж выхавацелькі бяруць групу 3-4. Размаўляюць яны цудоўна па-беларуску, адна з выхавацелек і ў жыцьці беларускамоўная, другая часам пераходзіць зь дзецьмі і бацькамі на рускую. Беларускамоўных дзяцей там няма. Трапіць у групу зараз немагчыма, там і так 27 чалавек, а ложкаў толькі 21. Сьвята каляднае было па-руску, але магчыма пасьля калядаў нешта і беларускае было. Мы схадзілі 5 разоў і дачка адмовілася далей хадзіць, але выхавацелькі цудоўныя.  Іншы ўвесь пэрсанал і ўсе гурткі па-руску.



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-беларуску, у групах з дзецьмі па-беларуску размаўляюць не ўвесь час - толькі заняткі, святы, група да школы плануецца заставацца беларускамоўнай. Ёсць (!!!) 3-4 беларускамоўных сям'і, не вядома, нажаль, у якой групе, складанае пытанне з выхавацелямі, дзецьмі садок укамплектаваны цалкам, а выхавацелямі - не, нават сур'Ёзна запрасілі прыходзіць да іх працаваць (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Студзень 2018: размаўляла загадчыца па-руску, сказала, што на беларускай мове некалькі заняткаў, казкі, песні ды гд. Усе астатнія стасункі па-руску. У наступным годзе дзеці з гэтай групкі ўсе патрапяць у рускамоўную цалкам. Таксама есць група 4-5 гадоў, але там становішча тое ж - усе рускамоўныя, толькі часткова заняткі на мове.



Тэлефанаванне ў садок: Загадчык адказвае шчыра, што цалкам беларускамоўную групу зрабіць немагчыма з-за таго, што сем'і рускамоўныя, дзеці вывучаюць мову нібыта замежную, бацькі час ад часу супраць таго, каб дадавалася больш гадзін беларускай. Руская/беларуская ў такіх групах прыкладна 50/50. Есць моўныя заняткі, святы накшталт Калядкі і гд. У дадзены момант існуе група на ўзросты 3-4 гады і 5-6. 5-6 выпускаюцца і ў наступным годзе ствараецца яшчэ адна 3-4 гады, у якую есць шанец патрапіць па чарзе ці праз накіраванне ад раённай адміністрацыі (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Па-беларуску на пытанні адмовіліся адказваць, пры тэлефанаванні па-руску крыху распавялі пра садок. Садок стары, групак на ўзросты 5-6 гадоў дзве, з рускай і беларускай мовай навучання, трапіць немагчыма ў абедзве, бо яны цалкам сфарміраваныя, па 30 чалавек, "все остальные вопросы через отдел образования". (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: "Калі важна беларуская мова, то лепш не сюды!, камунікацыя па-руску, заняткі толькі часткова па-беларуску, музыка і фізкультура па-руску, выхавацелі не маюць спецыяльнай адукацыі, звязанай з беларускай мовай, святы, калі гэта каляндарныя беларускія святы, ладзяцца па-беларуску для ўсяго садка (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца прыемная, адказала па-руску, дзеці ўсе рускамоўныя, па яе словах, за 6 год было толькі адно беларускамоўнае дзіця. Выхавацелі з дзецьмі камунікуюць па-беларуску не ўвесь час, таму што дзеці не разумеюць - і яны, і выхавацелі толькі вучацца. Ранішнікі таксама не цалкам на беларускай мове, песенкі пяюць па-беларуску. Загадчыца падкрэсліла, калі б бацькі прыкладалі намаганні і самі размаўлялі з дзецьмі па-беларуску, то і дзеці б больш разумелі, і з імі тады можна было б больш стасавацца па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску і "каб не размаўляць на трасянцы", працягнулі адказваць па-руску. Група вялікая, 33 чалавекі, ходзяць амаль усе. Група вялікая, бо карысталася папулярнасцю. Заняткі праводзяцца па-беларуску. Каб было ўсё па-беларуску, трэба каб было 15 чалавек у групе, а з такой колькасцю гэта складана (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група цалкам укамплектаваная, трапіць немагчыма, выхавацелі добра ведаюць беларускую мову, камунікацыя ў групе па-руску, бо дзеткі ўсе рускамоўныя, заняткі праводзяцца па-беларуску, заняткі фізкультурай і музыкай па-руску, на музыцы часам вывучаюць песні па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: "Адаптацыённая група" толькі на рускай. Дзеткі лепяць, гуляюць, займаюцца іншымі развіваючымі заняткамі. У беларускай групцы па-беларуску толькі заняткі, стасункі па-за заняткамі, музыка, фізкультура - па-руску. Выхавацелька, якая зараз працуе, ў наступным годзе збіраецца на пенсію, і узровень валодання беларускай мовай будучымі выхавацелькамі невядомы.
Святы большай часткай таксама па-руску праводзяцца. (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца імкнулася размаўляць па-беларуску, сказала, што выхавацелі з дзецьмі ўвесь час па-беларуску, але ранішнікі часткова на рускай, часткова на беларускай. Дзеці з беларускамоўных сем'яў ёсць, але мала. Праблема, на яе думку, у бацьках:" Бацькі з аднаго боку і хочуць, каб дзеці ведалі мову, але па-за садочкам самі размаўляць з імі па-беларуску ня хочуць". (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Намесніца загадчыцы адказвае па-руску, у групе 27 чалавек, трапіць немагчыма, нават не гарантуе, што ў наступным годзе (4-5 гадоў) будуць месцы, чыста беларускамоўнай групы няма, беларускамоўная группа ад рускамоўнай адрозніваецца тым, што выхавацелі часам ужываюць беларускія словы (дзякуй, калі ласка), з кожным годам уводзяць больш беларускіх словаў, святы праводзяцца на рускай мове, беларускія элементы прысутнічаюць у выглядзе адзення, атрыбутаў беларускай культуры, дадала, што рускай таксама трэба валодаць (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца упэўніла, что выхавацелі добра валодаюць беларускай мовай, стасункі на працягу дня адбываюцца на беларускай мове, калі хто-небудзь з персаналу наведвае группы, таксама размаўляе па-беларуску, заняткі і святы ладзяцца на беларускай мове, з верасня 2018 будзе працаваць малодшая група на ўзрост 3-4 гады (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Не існуе не толькі такой групы, не існуе нават такога дзіцячага садка. 



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, група цалкам укамплектаваная, трапіць немагчыма, выхавацелі, на жаль, без спецыяльнай беларускамоўнай адукацыі, вось так добра па-беларуску не размаўляюць, але стараюцца (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Першая спроба датэлефанавацца, "я не понимаю, што вы спрашиваете, вас плохо слышно", "вас не слышно, перезвоните после двух", пасля абеду адказвае загадчыца, вядзе размову па-руску, насцярожана, садок санаторнага тыпу і групы набяраюць не больш за 15 чалавек, на сённяшні дзень 2 групы для 3-4 гадоў, трапіць да іх складана і толькі па спецыяльнаму накіраванню, заняткі праводзяцца на беларускай мове, але, са слоў, ёсць нейкае палажэнне, у якім прапісана, што такія заняткі як матэматыка, музыка, развіццё маўлення, фізкультура і некаторыя іншыя праводзяцца на рускай мове, у наступным годзе будзе група 4-5, сказала, што ёсць шмат садкоў у Менску з беларускай мовай і адаслала да іх (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказвае на рускай мове, у групе 27 чалавек, але гатовы прыняць яшчэ, стасуюцца ў групе на працягу дня на рускай з ужываннем асобных беларускіх словаў, загадчыца запэўніла, што ў гэтым ўзросце гэтага дастаткова, бо адбываецца паступовае авалоданне другой мовай, дзеці гэтыя беларускія словы разумеюць, але самі імі не карыстаюцца, святы ладзяцца на рускай, але вучаць і беларускія вершы і песні, аднак большасць дзяцей аддае перавагу вершам на рускай, бо на беларускай мове цяжка ім вымавіць! Вядома, дзеці з рускамоўных сем'яў, амаль з выклікам (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі на беларускай мове, роўна і мілагучна, на сёняшні дзень у групе 23 чалавекі, месцы ёсць, запрашаюць, добра пракансультавалі куды ісці, каб збіраць дакументы, выхавацелі сапраўдныя носьбіты мовы, карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці, маюць суадносную філалагічны адукацыю, святы ды іншыя мерапрыемствы праводзяцца на беларускай мове, дзень цалкам на беларускай, выхавацелька тлумачыць словы і сэнс беларускіх словаў на беларускай, на жаль, музыка і фізкультура на рускай, бо там рускамоўныя настаўнікі, на музыцы спяваюць шмат песняў на беларускай мове, дзеці з рускамоўных сем'яў, але гэта ж выдатна, калі дзіця вывучыць беларускую мову ад выхавацелькі, а рускую са стасункаў з дзецьмі (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Volha
06.02.2018
У пошуках беларускамоўнай групы для сваёй дачкі пайшла на прыём да загадчыцы гэтага садка. Загадчыца з прыязнасцю аднеслася да таго, што мы размаўляем па-беларуску. Сама размаўляла па-руску, час ад часу ўстаўляючы беларускія словы. На 2018-19 навучальны год у садку будзе дзейнічаць беларуская група для дзяцей 4-5 гадоў, калі хто падыходзіць па ўзросту, у гэтую групу можна патрапіць. Мы не падыходзім. Зараз усе дзеці там рускамоўныя. Па словах загадчыцы, выхавальніца там вельмі добрая, валодае мовай на высокім ўзроўні.
Агульны пасыл, які я ўлавіла з размовы з загадчыцай: абставіны бываюць непераадольныя, трэба прыстасоўвацца (навучаць дзіцё па-руску?)


Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца шчыра адказала, что дзеці і выхавацелі размаўляюць на рускай мове, толькі некаторыя заняткі адбываюцца па-беларуску, усе святы ладзяцца таксама па-руску, музычныя выхавацелі не валодаюць беларускай мовай (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, у групы яшчэ можна трапіць, у групе на 4-5 гадоў 25-26 дзетак, выхавацелі валодаюць беларускай мовай, але размаўляюць па-рознаму, акрамя адной сям'і ўсе дзеткі з рускамоўных сем'яў, музыка і фізкультура праводзяцца на рускай мове, святы на рускай, некалькі песняў і вершаў гучыць і па-беларуску, Калядкі ладзілісь на беларускай мове (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Загадчыца адказвае па-руску, у групе 32 чалавекі, месцаў няма, у наступным годзе набор на ўзросты 4-5 гадоў, "На белорусском? ну вот чтоб прямо уж всё, то нет конечно", беларускамоўная група па факце руска-беларуская, заняткі праводзяцца на рускай пра беларускае, святы, ранішнікі на рускай мове, дзеці з рускамоўных сем'яў "вы что хотите, чтобы я кастинг проводила в эту группу?!", такія ўмовы створаны, таму што ў ёй рускамоўныя дзеці і іх бацькі (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У панядзелак заняткі праводзяцца на рускай мове, у астатнія на беларускай, размаўляюць па-за заняткамі на рускай мове, усе святы і заняткі музыкай і фізкультурай праводзяцца на рускай мове (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Пакуль што плануюць набіраць здетак на ўзрост 3-4 гады, але з умовай, что знойдуць выхавацеля, зусім не раілі звяртацца да іх, зразумеўшы характар запыту, параілі звярнуцца ў 498 з патрыятычным выхаваннем (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Выкарыстоўваюць паўсядзённа толькі рускую мову, на музычных занятках і фізкультуры па-руску, на святах плануюць увесці элементы беларускай лексікі, песень і г.д., некаторыя заняткі ёсць і на беларускай мове, "вы же сами понимаете, целый день никто на беларуском языке с ними разговаривать не будет - у нас двуязычие" (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі на добрай беларускай мове, у групе 24 дзіцяці, выхавацелі добра валодаюць мовай, але з дзеткамі размаўляюць па-беларуску і па-руску, бо шмат рускамоўных дзетак не разумеюць, ёсьць некалькі дзетак з беларускамоўных сем'яў, ранішнікі і святы праводзяцца і па-руску, і па-беларуску (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Выхавацелі стараюцца размаўляць з дзецьмі па-беларуску, заняткі праводзяцца па-беларуску, Калядкі ладзілісь па-беларуску, у наступным годзе садок будзе набіраць групу з беларускай мовай навучання на ўзросты 3-4 гады (люты 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кася
28.01.2018
Садок даволі стары, тэрыторыя вялікая, пляцоўкі па свайму абсталяванню вельмі розныя, тая што замацавана за белмоўнай групай - вельмі сціплая. Тэрыторыя зялёная, увесну вельмі прыгожа квітнее бэзавая алея. У садку ёсць невялікі жывы куток: чарапахі, папугайчыкі, акварыум з рыбкамі; дзеткам вельмі падабаецца.
Беларускамоўнай групу можна назваць намінальна, бо толькі адна беларускамоўная дзяўчынка. Выхавацельніца і нянечка размаўляюць па-руску.
Станоўчае ў адносінах да мовы:
- заняткі пераважна праходзяць па-беларуску, прынамсі дапаможнікі ў старэйшую групу бацькі набывалі з сэрыі "Мае першыя ўрокі" (матыматыка, музыка, "свет вакол мяне"), на беларускай мове;
- выхавацельніца валодае беларускай мовай, ставіцца да яе прыязна;
- ёсць беларускі куточак, беларускамоўныя кнігі. Быў час калі дзеткам перад сном чыталі казкі на беларускай мове;
- сёлета праводзілася свята Калядкі ў беларускай традыцыі.

Адмоўнае:
- фарміраванне беларускамоўнай групы: пасля выпуску старэйшай групы, у верасні 2018 будзе набрана новая група на ўзрост 3-4 гады (новая група набіраецца толькі пасля выпуску старэйшай белмоўнай групы). У гэтую групу патрапяць у першую чаргу дзеці, якія наведвалі рускамоўныя яслі ў гэтым жа садочку, да іх дададуць некалькі з тых, што не наведвалі сад да 3-х год і стаяць бліжэй па чарзе, то бок пра ніякае фарміраванне беларускамоўнай групы казаць не прыходзіцца.




Тэлефанаванне ў садок: Студзень 2018, тэлефанаванне: група 2-3 гады. Белмоўных сямей няма. Звольнілася адна з выхавацелек белмоўная, таму што яе не задавальняла, як было зразумела з тэлефанавання, тое, што бацькі на яе ціснуць, каб менш мовы давала дзіцям. Засталася адна, якая пакуль што яшчэ не прызвычаілася, але стараецца заняткі рабіць. І яшчэ адна новая прыйшла, пакуль што проста адаптуецца, плануецца, што і яна будзе па-беларуску весці заняткі, але моўных ведаў яшчэ недастаткова. Цалкам белмоўны дзень - чацвер. Дзеці з гэтай ясельнай групы ў наступным годзе таксама застаюцца з гэтымі выхавацелькамі, што будзе далей - пакуль што невядома. Загадчыца, наколькі я зразумела, вельмі станоўча ставіцца да беларускай мовы, не скардзіцца на недахоп кадраў з ліку тых, хто мог бы размаўляць.



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Mama
18.01.2018
Узялі сюды накіраванне, але па стану здароўя пакуль не можам наведваць. Тым не меньш, нам ужо 3 разы тэлефанавалі і прасілі грошай. У верасні на вокны ды расходныя матэрыялы, а нядаўна сказалі, калі мы не хочам згубіць свае месца, то павінны плаціць за харчаванне.
Наконт мовы. Падыходзілі на пляцоўку пад час прагулкі - выхавальніца размаўляла з дзецьмі па-руску, але запэўнівала, што другая выхавальніца размаўляе заўседы толькі па-беларуску.
Хацела пад'ехаць да беларускамоўнай выхавальніцы, каб паразмаўляць з ей; па тэлефону мне адказалі, што тая звольнілася.
Загадчыца пры размове нібыта "па душах" угаворвае ісці у другі сад, маўляў, жадаючых выхоўваць дзяцей па-беларуску няма, вы адны такія, і пасля яслей будзе руская групка, вам гэта трэба? На пытанне, ці размаўляюць з дзецьмі па-беларуску, адказвае, што з дзецьмі чытаюць вершы-казкі па-беларуску, усе астатнія зносіны - па-руску. І калі мы пачнем патрабаваць больш мовы, то выхавальніцы проста звольняцца, а яна сама пойдзе працаваць у іншы садок.


Тэлефанаванне ў садок: У групе 27 чалавек, у наступным годзе таксама будуць набіраць групу - на ўзросты 3-4 гады, у групе дзеці не размаўляюць па-беларуску, толькі заняткі праводзяцца на беларускай мове, выхавацелькі па-беларуску размаўляюць толькі падчас заняткаў (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група адна для ўзросту 5-6 гадоў, у групе 32 дзіцяці, з беларускамоўных сем'яў ніводнага, выхавацелькі са словаў намесніцы загадчыцы добра валодаюць мовай, але з дзецьмі размаўляюць на ёй толькі на занятках (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Садок "Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", беларускамоўнай групы няма (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе адно беларускамоўнае дзіця, па-беларуску ладзяцца толькі заняткі, у наступным годзе набіраецца новая група на ўзрост 3-4 гады (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-беларуску, выхавацелі размаўляюць як па-беларуску, так і па-руску, каб дзеці іх разумелі, калі параўноўваць з рускамоўнымі групамі, у такіх дзетак больш ведаў, святы праводзяцца па-беларуску, у групе ў наступным навучальным годзе будуць рускамоўныя дзеці, бо пераходзяць туды з яслей (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 32 дзіцяці, з беларускамоўных сем'яў ніводнага, выхавацелькі па словах намесніцы загадчыцы добра валодаюць беларускай мовай, але размаўляюць на ёй толькі на занятках (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Выхавацелі намагаюцца размаўляць па-беларуску, у наступным годзе ў новай беларускамоўнай групе будуць рускамоўныя дзеці, бо пераходзяць у гэтую групу з яслей (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Намесніца загадчыцы адказвала па-беларуску, але момантамі пераходзіла на рускую мову. Дзяцей у групе шмат, па нормах павінна быць 10, а зараз амаль у 2 разы больш, але колькі дакладна не адказала. Не хапае ложкаў і шкафчыкаў. Заняткі і стасункі у групе большай часткай беларускія, але і руская прысутнічае. Па-за заняткамі ў сілу здольнасцяў усе намагаюцца размаўляць з дзеткамі па-беларуску. Есць добра размаўляючыя выхавацелька і выхавацель. Тое ж з музыкай і фізкультурай. Лісты і паперы для бацькоў на беларускай, акрамя медыцынскіх, бо медработнікі не валодаюць беларускай мовай. Святы ўсе на беларускай мове. Ёсць кружок творчасці, дзе дзеці займаюцца ткацтвам, праводзіцца на беларускай. Матэматыка і падрыхтоўка граматы - больш па-руску, бо дзеці пойдуць у рускія школы. Але есць хлопчык з беларускамоўнай сям'і, які рыхтуецца ў беларускамоўную гімназію - з ім намагаюцца ўсе рабіць па-беларуску. (люты 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Адказалі па-руску, група поўная, месцаў няма, адрозненне гэтага садка ад іншых - вельмі шмат кружкоў для дзетак, беларускамоўная група ёсць, але паколькі яна поўная, то ніякіх падрабязнасцей пра выхавацеляў не паведамілі (студзень 2018)


Савецкі раён



Тэлефанаванне ў садок: У садку новая загадчыца, Алена Аляксандраўна, маладая, прыемная на голас, адзначыла, што цікавасць да іх беларускамоўных групак вялікая, таму яны перапоўненыя, у яслях зараз 22 дзіцяці, па яе назіраннях, дзеці не абавязкова з беларускамоўных сем'яў, але, калі бацькі прыходзяць, кажуць, што размаўляюць і на мове, расказала пра двухмоўе і складанасці ў адаптацыі дзяцей, выхавацелькі, па яе словах, размаўляюць толькі на беларускай мове (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кася Васільева
02.03.2018
У садку дзьве беларускамоўныя групы, 3 і 7. Дачка наведвае 7-ю групу. Група рознаўзроставая,дзеці 3-6 гадоў. Усе дзеці з беларускамоўных сямей, паміж сабой таксама стасуюцца па-беларуску, магчыма, хто й трасяніць, але я не бачу тут праблемы. Дачка не прыносіць дадому рускіх словаў, не ўжывае іх, але выдатна разумее, і такая сітуацыя мяне цалкам задавальняе. Педагогі настолькі цудоўныя, што я,з маім савецкім дзяцінствам, нават не ўяўляла, што педагогі дашкольнай установы бываюць такімі. Спадарыні Таццяна і Вераніка добразычлівыя,спагадлівыя, добрыя, творчыя, клапатлівыя, вельмі ўважлівыя. Калі ў дзіцяці кепскі настрой, заўжды заўважаць, пацікавяцца,падтрымаюць. Размаўляюць з дзецьмі нязмушанай прыгожай беларускай мовай.Я вельмі шчаслівая, што мая дачушка стасуецца з такімі добрымі людзьмі.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Наталля Давыдоўская
19.01.2018
У садку дзве беларускамоўныя групы: 3 і 7.
Дачка наведвае 3 групку. І выхавацелькі, і нават нянька размаўляюць па-беларуску, шмат дзетак з беларускамоўных сем'яў. Так, ёсць і рускамоўныя дзеці, і астатнія сапраўды пераймаюць рускія словы ад іх. Я не бачу ў гэтым трагедыі і лічу, што на цяперашні момант сярод дзяржаўных садкоў Менска гэта найлепшае месца для беларускамоўных дзетак.
У нашай групе вельмі добразычлівая і прыязная атмасфера, выхавацелькі і нянька любяць дзетак, няма прымусовых кармёжак, сварак, абразаў, дзеці разняволеныя і задаволеныя, адпаведна, людзі хочуць трапіць сюды, нават калі абыякавыя да беларускай мовы.
Па-беларуску супрацоўнікі размаўляюць добра і нязмушана, наколькі магу меркаваць, увесь час, а не толькі на занятках. Падаецца, нават фізкультура ў іх праводзіцца на беларускай мове. Выхавацелек дзеткі называюць "спадарыя Юля" і "спадарыня Наталля".
Святы арганізоўваюць на беларускім матэрыяле і з улікам беларускіх традыцый. Акрамя стандартных, ладзяць і адмысловыя мерапрыемствы. Так, зусім нядаўна было калядаванне паміж групкамі з зоркай, казой і мядзведзем.

Карціна не ідылічная, натуральна. Трэба ўлічваць, што гэта дзяржаўная ўстанова з усімі яе асаблівасцямі. Ніхто тут не арганізуе вам "як у Даніі" (былі і такія прэтэнзіі да выхавацелек). Варта памятаць, што шмат залежыць і ад бацькоў.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена
16.01.2018
Сын хадзіў у гэты садок з 2012 да 2016г. Як раз у той год была створаная другая беларускамоўная групка(№ 3), бо жадаючых пайсці ў садок па-беларуску было значна болей, чым змяшчала існуючая(№7). Туды ён і патрапіў. Выхавацелькі і няня ў групе размаўляюць з дзецьмі па-беларуску, усе заняткі па-беларуску, дзве музычныя кіраўнічкі таксама, ладзілі файныя беларускамоўныя ранішнікі.

Дзеткі ў групе былі пераважна з беларускамоўных сем'яў, астатніх бацькі свядома аддавалі ў гэтую групу. Вядома ж, не ўсё так ідэальна. Наша 100% беларускамоўнае дзіця штодзень прыносіла новыя расейскаія словы і за гэтыя годы выдатна падцягнула рас. мову, што агулам не так і кепска ў сённяшніх рэаліях :)

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Наталля
16.01.2018
Мы ходзім ў 3 групу (думаю, што яна лічыцца на паперы групай 3-4 гады, па сутнасці рознаўзроставая). Стан такі:
1) Выхавацелі размаўляюць ў асноўным па-беларуску, заняткі з дзецьмі праводзяць па-беларуску.
2) У мінулым годзе было больш беларускамоўных дзяцей, і ў цэлым у асноўным гучала беларуская мова.
3) У гэтым годзе набралі багата рускамоўных дзяцей, і адпаведна ўсе дзеці перайшлі на рускую мову. Гуляюць між сабой і гутараць між сабой толькі па-руску.Выхавацелі з імі працягваюць спрабаваць размаўляць па-беларуску, але не заўсёды, бо не ўсе дзеці іх разумеюць. Адпаведна групу ўжо нельга назваць беларускамоўнай па сутнасці. Праблема ў першую чаргу пачынаецца з аддзелу адукацыі, які накіроўвае дзяцей у гэтую групу, не зважаючы на іх валоданне мовай і зацікаўленасць ёю авалодаць. Другая крыніца праблемы - бацькі, якія як бы хочуць, каб дзеці ведалі мову, але дома не размаўляюць, нічога не робяць па-за садком, а адзін садок мовы не дасі. Таму, нажаль, нашу групу ўжо не назавеш беларускамоўнай.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Матуля
15.01.2018
Наведвалі садок да 2016 г. Мой сын дасюль успамінае яго добрым словам. Тады былі 2 рознаўзроставыя групы (цяпер, магчыма, болей). Дзіця з беларускамоўнай сям'і абавязкова знойдзе сабе кампанію; дзецям з рускамоўных сем'яў было цяжэй адаптавацца - якраз праз мову, якой дома відавочна не карыстаюцца.
Выхавацелькі ў беларускамоўных групах цудоўныя - вопытныя, спакойныя, упэўненыя, мова пастаўлена вельмі добра. Дарэчы, адно з нешматлікіх месцаў, дзе да супрацоўнікаў усе дзеці звяртаюцца ў адпаведнасці з беларускай традыцыяй (напрыклад, "спадарыня Наталля").
Музычныя заняткі праходзілі на роднай мове.
Лагапед не валодае беларускай.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Nadzeja Marozava
12.01.2018
У садку 2 сапраўдных белмоўных разнаўзроставых групы. Большасць дзяцей беларускамоўныя.


Тэлефанаванне ў садок: У садку дзейнічая адна беларускамоўная група, створаная намаганнямі бацькоў у 2017г. Група не лічыцца рознаўзроставай, але па факце прымаюць у яе беларускамоўных дзетак любога веку ад 3-х год (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Аляксандра Феўра
22.01.2018
Пазваніла ў садок запытацца, як у іх справы з беларускамоўнай групкай. Мне адказала загадчыца гаспадарчай часткі, адразу перайшла на беларускую мову. Групка беларуская адна на 4-5 год, але бяруць дзетак любога ўзросту ад 3 год. Колькасьць дзетак 15-19. Абедзьве выхавацельніцы вельмі добра размаўляюць на мове, увесь час, і паміж сабой, і з дзеткамі, і з астатнім персаналам, прыводжу цытату: "Калі мы да іх у групку заходзім, то самі ўсе пачынаем размаўляць па-беларуску." Дзеткі ходзяць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя, але суразмоўца сказала, што ўсе заняткі, кніжкі, метадычкі па-беларуску, таму асноўная мова стасункаў - беларуская. Сьвяты, ранішнікі - усё па-беларуску.
Рэйтынг стаўлю высокі, але варта памятаь, што гэта толькі апытанка!


Тэлефанаванне ў садок: У групе 27 дзяцей, дзеці з рускамоўных сем'яў, праводзіцца адзін занятак беларускай мовы на тыдзень (студзень 2018) 



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Аляксандра Феўра
22.01.2018
Пазваніла дазнацца пра стан беларускай мовы ў групцы. Намесніца загадчыцы адказала мне па-беларуску. Беларускай мовы ў групе няма, ходзяць толькі рускамоўныя дзеткі. Група вялікая, 27 дзетак. 1 занятак беларускай мовы на тыдзень. Намесніца выказала спачуваньне, што няма цалкам беларускай групкі, сказала, што праводзілі апытанку сярод бацькоў, ніхто не выказаўся за адукацыю на беларускай мове. Паведаміла, што садок хутка зачыняецца на рамонт.


Тэлефанаванне ў садок: Такой групы не існуе.



Тэлефанаванне ў садок: Са словаў загадчыцы, па-беларуску праводзіцца адзін занятак на тыдзень, дзе вучаць ветлівым словам, назвам месяцаў, нейкай лексіцы пра навакольны свет. І гэта ўсё. Выхавацелі па-рознаму валодаюць беларускай мовай, хто на трасянцы, хто як. Святы па-руску, можа адна песенка па-беларуску быць, і ўсё. Для ўзросту 3-4 няма нават такога занятку, загадчыца кажа, яны і па-руску не ўсе добра размаўляюць, куды ім яшчэ. (люты 2018)


Фрунзенскі раён



Тэлефанаванне ў садок: Група выпускная, запоўнена цалкам, 30 чалавек, вельмі варожа настроеная загадчыца, наступны год набіраюць групу на ўзрост 3-4 гады, большасць дзяцей размаўляе на рускай, выхавацелькам прыходзіцца падстройвацца пад дзяцей, каб яны адзін аднаго зразумелі, усе выхавацелі маюць філалагічную адукацыю (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок:

Загадчыца адказала па-руску, зараз адна група на ўзрост 3-4 гадоў, у ёй 20 чалавек, магчыма будзе яшчэ – даведацца можна ў сярэдзіне сакавіка, рашэнне будзе прымацца аддзелам адукацыі, загадчыца дужа падтрымлівае наяўнасць беларускамоўных груп у садку, выхавецількі валодаюць беларускай мовай, з дзецьмі спрабуюць размаўляць цалкам па-беларуску, але падстройваюцца пад дзетак, бо тыя дрэнна разумеюць беларускую мову, святы праводзяцца па-беларуску, дзеткі з белрускамоўных сем'яў ёсць, але мала (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: Група перапоўнена, 30 чалавек, трапіць на працягу года немагчыма, група выпускная, у наступным навучальным годзе набіраюць групу для ўзросту 3-4 гады і вядуць яе да выпуска, усе мерапрыемствы праходзяць па-беларуску, выхавацелька добра валодае беларускай мовай, мае адукацыю настаўніцы беларускай мовы, заняткі фізкультурай і музыкай праводзяцца на беларускай мове (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 16 чалавек, гэта "пілотны праект", групе толькі першы год, выхавацелька стасуецца на беларускай мове, але загадчыца ацаніць узровень валодання мовай не можа, кажа, што раён стары і попытам беларускамоўная група не карыстаецца, месцы ў групе ёсць, будуць рады новым дзецям, святы праводзяцца па-беларуску менавіта для гэтай групы (студзень 2018)



Тэлефанаванне ў садок: У групе 30 дзяцей, 5 дзетак з беларускамоўных сем'яў, з трох выхавацелек дзве добра валодаюць беларускай мовай, адна з іх філолаг (лістапад 2017).



Тэлефанаванне ў садок: Група выпускная, 32 чалавекі, у наступным годзе набяруць новую групу з беларускай мовай навучання на ўзрост 3-4 гады, на пытанне аб якасці выхавання па-беларуску на занятках і на працягу дня загадчыца адказала, што выхавацелі стараюцца, але па факту 50/50 (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

useq
14.01.2018
Пасля гэтага садка пераважна беларускамоўнае дзіця цяпер размаўляе выключна па-руску.
Адна з выхавацельніц лічыць, што беларуская мова - вясковая мова, думаю, што гэта адбіваецца на стаўленне да тэмы. Неаднаразова высвятлялася, што выхавацелі з дзецьмі размаўляюць рускай, пры бацьках пераходзяць на беларускую.
Усе нянькі на маёй памяці былі выключна рускамоўныя, некаторыя прынцыпова.
З усёй групы беларускамоўных сямей - 4. Некаторыя беларускую разумеюць на слых даволі дрэнна.
Вынік: адна назва, а не беларускамоўная група. Аддаць сюды дзіця было памылкай.


Тэлефанаванне ў садок: Студзень 2018, тэлефанаванне: Попыт на садок высокі. Большасць дзетак з рускамоўных сем’яў; асобных груп, дзе б былі ўсе беларускамоўныя – няма, бо такіх дзяцей, на жаль, мала. Супрацоўнікі размаўляюць з рускамоўнымі дзеткамі па-руску, бо беларускую ў большасці не разумеюць.
Намеснік загадчыка адказвае на беларускай мове.
Выхавацелькі ў асноўным валодаюць беларускай мовай.
На якой мове камунікуюць з дзецьмі выхавацелькі/супрацоўнікі: калі дзеці з беларускамоўных сямей – імкнуцца на беларускай.
Колькі дзетак з беларускамоўных сем’яў, статыстыку не вядуць. На пытанне, ці ёсць увогуле, адказала – ведае, што ёсць, бо даводзіцца мець зносіны з беларускамоўнымі бацькамі.
Святы праводзяцца на беларускай мове.
Ва ўсіх групах, у тым ліку ясельных, 30 дзяцей. Месцаў, каб трапіць у групу, няма - трэба станавіцца ў чаргу ў аддзеле адукацыі. Сам садок ужо потым фарміруе групы па дадзеных аддзела.


Цэнтральны раён



Тэлефанаванне ў садок: Афіцыйная інфармацыя Мінгарвыканкама не вытрымала праверку тэлефанаваннем. У садку сказалі, што групы няма (студзень 2018).



Тэлефанаванне ў садок: Выхавацелі валодаюць беларускай мовай, дзеці ў групе з рускамоўных сем'яў, заняткі і святы ладзяцца па-беларуску, выхавацелі камунікуюць з дзецьмі па-беларуску і па-руску (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кацярына Буто
14.01.2018
Група з беларускай мовай навучання для 4-5 гадовых (2017-2018 гг) Адна з выхавацельніц цалкам размаўляе з дзеткамі на беларускай мове - цудоўная! Другая, нажаль, на рускай - толькі з беларускамоўнымі дзеткамі і іх бацькамі спрабуе на роднай мове. Але, нажаль, ў групу ходзіць усяго двое дзетак з беларускамоўных сем'яў.


Тэлефанаванне ў садок: Выхавацелькі валодаюць беларускай мовай, калі дзеці іх не разумеюць, пераходзяць на рускую, заняткі і святы праводзяцца па-беларуску, дзяцей з беларускамоўных сем'яў няма, бацькі дзяцей аддалі іх у гэты садок спецыяльна дзеля навучання па-беларуску (студзень 2018)



Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Brudny
12.01.2018
Тыповы нармальны савецкi садок. Беларускамоуны ен намiнальна, але дачка калi-некалi родныя словы дамой прыносiць)) 90_95% дзетак проста з прылеглых дамоу, масы патрыетау тут не чакайце. У нашых группах (ня ведаю, цi гэта усюды так было) зауседы не хапала пэрсаналу, таму дзецi рэдка гулялi на вулiцы. Пра сад нiчога дрэннага сказаць не магу, малой падабаецца. Але, зноу-такi, беларускасьцi вялiкай не чакайце

Калі вы дачыталі да канца і таксама ўражаныя тым, што амаль паўсюдна жывая беларуская мова ў "групах з беларускай мовай навучання" адсутнічае, акрамя заняткаў некалькі гадзін на тыдзень, і вывучаецца як замежная, то вось тут гарачая адкрытая петыцыя, каб нешта змяніць. Падпісвайце кл!

А вось тут артыкул, які тлумачыць, чаму адбываецца так, што групы з беларускай мовай навучання амаль паўсюдна - фікцыя.

Калі вы зацікаўленыя праблемамі беларускамоўнай дашкольнай адукацыі, далучайцеся да суполак Нехакей у Telegram і Дзеткі-кветкі ў Facebook. Дзякуй сябрам гэтых суполак, персанальна Аляксандры Баярынай за праведзеныя тэлефанаванні і высілкі!

Калі вы вырашыце напісаць водгук на садок на нашым сайце, сярод іншага (матэрыяльны стан, прафесійныя якасці выхавацелей, зручнасць паркоўкі і месцазнаходжанне) узгадайце, калі ласка, наступнае:

  • на якой мове размаўляюць выхавацелі, дзеці (дзеці-дзеці, дзеці-выхавацелі, выхавацелі-выхавацелі)
  • на якой мове адбываюцца святы
  • ці праводзяцца заняткі музыкай, фізкультурай, матэматыкай па-беларуску
  • ці ёсць кніжкі на беларускай мове ў групе
  • ці ёсць у групе беларускамоўныя сем'і, акрамя вас
  • ці добра выхавацелі ведаюць беларускую мову і падобнае - усё, што ўзгадаеце аб моўнай абстаноўцы

Каб напісаць водгук, проста адшукайце свой садок, увайдзіце на сайт (можна хутка праз Facebook ці VK), і націсніце "Пакінуць водгук". Для садкоў і школ водгукі можна пакідаць ананімна (не ад свайго імя). Усе водгукі публікуюцца толькі пасля мадэрацыі.

А калі вы толькі збіраецеся ў садок і хацелі б патрапіць у групу разам з іншымі беларускамоўнымі сем'ямі, абавязкова запішыцеся тут: https://svaje.by/poll. Гэта "неафіцыйная" чарга на садок, падтрымліваецца грамадскасцю ў актуальным стане - тое, што пакуль не робіць Мінадукацыі.

Вялікі дзякуй за ўвагу і час!