Абноўлена: 26.02.2018

  minskerwear.by

  minskerwear     minskerwear  

  • Менск

  +375 29 536 63 55 (MTC)

  +375 44 536 13 55 (Velcom)

Час працы:
10.00 - 21.00 без выхадных
Год заснавання: 2015
Minsker
Click to enlarge
 

Функцыянальна, практычна, стылёва і пра Мінск.

Мы зрабілі серыю скураных вырабаў пад назвай Minsker для вас, мінчукоў, і ўсіх, каму падабаецца наш горад. Нашыя рэчы – на кожны дзень, купляйце іх для сябе, адчувайце асалоду ад карыстання вырабам з натуральнай скуры высокай якасці і ад сувязі з гэтым горадам. Дарыце іх з гонарам вашым сябрам з іншых краін – няхай якасныя прыемныя рэчы прадстаўляюць Мінск ва ўсім свеце.
Чаму Minsker спытаеце Вы? Бо гэта тое слова, якое стваральнікі гэтага брэнда – Таццяна і Павел Чумаковы, часцей за ўсё казалі за мяжой, каб у двух словах патлумачыць хто яны – мінчане ў першую чаргу, бо вельмі любім наш горад.

Мы будуем брэнд Minsker на наспупных прынцыпах:

1. Выкарыстанне натуральнай скуры.
Скура – гэта вельмі практычны матэрыял, які доўга не губляе свайго знешняга выгляду нават пры пастаянных нагрузках. Таксама заўжды прыемна дакранацца да натуральнага матэрыялу, які мае сваё цяпло і сваю энергетыку. У большасці нашых вырабаў выкарыстоўваецца скура буйвала – жосткая і таму зносастойкая, што асабліва добра падыходзіць для рэчаў, якія вы носіце ў кішэні ці якія часта труцца аб іншыя прадметы.

2. Высокая якасць пашыву.
Minsker – гэта жаданне прапанаваць для рынка Беларусі даступныя скураныя рэчы высокай якасці – з увагай да функцыяналу мадэлі, мінімалістычнасці дызайну, а таксама да выбару скуры, фурнітуры, радкоў, праклейкі і апрацоўкі краёў. І менавіта таму мы замаўляем пашыў нашых распрацовак на індыйскай фабрыцы з вялікім шматгадовым міжнародным вопытам, якая выконвае заказы для такіх знаных кампаній як Levi's і Fossil. Нам яна падабаецца, не толькі асаблівай якасцю пашыву, але і сваёй канцэпцыяй існавання. Гэтая фабрыка невялікая па памеры, на ёй працуе толькі десятак сем’яў, якія сябруюць паміж сабой, ствараюць сваё асабістае кам’юніці з пабудовай сваіх дамоў на тэрыторыі фабрыкі, якая знаходзіцца сярод вельмі прыгожага мангавага сада на ўскраіне горада Чэная, і не баяцца працаваць над вялікімі праектамі, якасна адшываючы скураныя вырабы для самых розных краін свету. Мы вельмі рады, што яны пагадзіліся працаваць і з намі, і нам заўжды прыемна наведваць гэтых людзей зноў і зноў!

3. Мінімалістычны і функцыянальны дызайн.
Усе рэчы брэнда Minsker распрацоўваюцца намі з увагай да функцыянальнасці, так неабходнай пры жыцці ў горадзе ў час высокіх тэхналогій і наяўнасці шматлікіх гаджэтаў. Мы правяраем на сабе, ці сапраўды зручна карыстацца распрацаванымі мадэлямі, і таму заўжды можам падказаць, у якіх выпадках і для чаго іх лепей выкарыстоўваць. Мы запрашаем да супрацоўніцтва дызайнераў, якія падтрымліваюць канцэпцыю мінімалістычнага дызайну, бо жадаем прынесці больш заходніх стрыманых і густоўных візуальных прынцыпаў у наша жыццё.

4. Арыентаванасць на Мінск.
Жаданне развіваць урбаністычны напрамак дзейнасці, які здольны актывізоўваць і прывіваць любоў да свайго роднага горада і гонар за яго.
Так на нашым лагатыпе кумір мінчукоў 1890-х, гарадскі галава, тэхнакрат, прадпрымальнік і проста моднік - граф Караль Чапскі. Мы шукалі прыклад чалавека, які не баяўся праяўляць ініцыятыву і ў выніку перамагаў. Зрабіў горад лепшым і пакінуў пра сябе добрую памяць.
Таму ён паглядае з нашага лагатыпу і кажа: Мінчукі, давайце, даражэнькія, варушыцеся.


Як бачыце, мы вельмі хочам, каб вам было зручна карыстацца нашымі вырабамі, каб яны радавалі вас як мага долей, а прыналежнасць да гарадской тэматыкі грэла вам сэрца. І мы вельмі спадзяемся, што вы вернецеся да нас ізноў, што будзе для нас самай вялікай пазнакай таго, што мы не дарма робім Minsker!

 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.