- Клюшчаны, в.Клюшчаны, Астравецкі р-н. Гродзенская вобл. 230231
+375 299376431
7-23 штодзень
Наша пасека размешчана на тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Сарачанскія азёры" у зоне слабаінтэнсіўнага земляробства. Гэты найпрыгажэйшы куток беларускай Віленшчыны вызначаецца вялікай расліннай разнастайнасцю. Таму наш мёд вельмі смачны і духмяны. Сярод унікальных для краіны вясновых меданосаў - глог калючы, якім зарастаюць запушчаныя палі і выміраючыя вёскі. Мы адмовіліся ад прымянення антыбіётыкаў і цяжкай хіміі для барацьбы з хваробамі пчол, таму нашу прадукцыю можна лічыць экалагічнай.
Акрамя мёду прапануем іншыя прадукты пчалярства (праполіс, пярга, пчалінае матачнае малачко, пчаліны падмор, настой васковай молі) і кансультацыю па іх прымяненню.
Прадукцыя рэалізуецца на месцы, а таксама ў Менску па дамоўленасці праз тэлефон +375299376431
Даведка ад СВАІХ:
"Па дамоўленасці праз тэлефон" значыць што тэлефануеце і сп. Алесь прывязе вам патрэбны мядовы аб'ём. Рэйсы ў Менск 1-2 разы ў месяц.