Мой модны кут - крама з нацыянальным каларытам
Свае
5581

Абноўлена: 22.05.2019

  mmkut.by

  mmkutkrama     mmkutkrama     mmkut_miensk  

  • Менск, пр-т Незалежнасці, 58, павільён № 333 (ГЦ “Маскоўска-Венскі”, трэці паверх)

  +375 29 621-58-78

Час працы:
11:00 - 20:00 без выходных
Год заснавання: 2014
Тут можна бясплатна атрымаць налепкі "Пагоня"

Адзенне і сувеніры з нацыянальным норавам для тых, хто шануе сваю краіну і ганарыцца яе гісторыяй. Цішоткі, кубкі, магніты, торбы, кніжкі, значкі, і шмат, шмат іншых рэчаў!

Даведка ад СВАІХ:

Вельмі вядомае і папулярнае месца, былая "база" Сымбальбая - усе ведаюць, што Сымбальбай пераехаў на Машэрава, але Модны кут застаўся на сваім месцы і пашырыўся! Стала ўдвая болей месца, і настолькі ж павялічыўся асартымент! Заходзьце, там вельмі прыемная гандлярка, без падарункаў і добрага настрою вам не сысці!

Спасылкі і інтэрвію:
facebook.com: Выпадкова амаль ніхто не прыязджае сюды
 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Ivan Pauliuchenka
23.12.2017
Выдатная крама "Мой модны кут"!!! Тут можна набыць вельмі прыгожыя і якасныя рэчы ,якія ствараюць сапраўдныя шчырыя беларусы і беларускі.Было так прыемна выбіраць адзенне ( гэта была жаночая сукенка з беларускай вышыўкай),бо хапала розных мадэляў і яны былі рознага памера.А такая прыемная дзяўчына,што працуе ў краме,здаецца яе завуць Ангеліна,дапамагла маёй жонцы вызначыцца з колерам і мадэллю сукенкі.Яшчэ і падарыла нам цэлы ліст прыгожых налепак.Раю наведаць ўсім гэтае цудоўнае месца.
Якаснае беларускамоўнае абслугоўванне тут дакладна прысутнічае!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Вольга Колас
20.12.2017
Краму лёгка знайсці, бо яна ў цэнтры горада і, падняўшыся на 3ці паверх у Маскоўска-Венскім цэнтры, яна месціцца адразу ля ўваходу. Якаснае абслугоўванне на цудоўнай беларускай мове. Спадзяюся,што з часам будзе болей асартыменту для людзей розных узростаў.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Aleh Kaliankovich
23.11.2017
Добрая крама з вялікім асартыментам рэчаў у нацыянальным стылі. Ёсць жаданне адзначыць цудоўных гандляроў, бо заўсёды атрымліваеш асалоду ад размовы з імі! Сэрвіс і мова на вышэйшым узроўні, раю ўсім.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Andrej Najdoŭski
10.10.2017
Бадай адзіная зь першых вядомых мне нацыянальных кропак з адзеньнем, абслугоўваньне заўсёды па-беларуску. Тавар якасны, але дарагі + кіраўніцтву трэба крыху адыходзіць ад фармату "ляпі вышыванку на ўсё"

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена К.
04.10.2017
Вельмі падабаецца гэтая крама. Шмат цікавых рэчаў для сябе і на падарунак. Заўсёды прыемна зайсці, абслугоўванне якаснае і душэўнае - усё пакажуць, распавядуць, параяць, немагчыма пайсці адтуль без набыткаў :)