- Менск, вул. Герасіменкі д. 3, кв. 188
+375297709592, +375445849689
9.00 - 21.00 штодня

Вас вітае БП МОВА – праект перакладчыка Мохава Вадзіма Уладзіміравіча, накіраваны на аказанне паслуг натарыяльнага перакладу ў Мінску.
Хто гэта – БП МОВА?
БП МОВА – малады праект, створаны перакладчыкам Мохавым Вадзімам Уладзіміравічам і аб’ядноўвае шэраг дасведчаных перакладчыкаў з мэтай аказання паслуг прафесійнага пераладу асабовых і юрыдычных дакументаў для далейшага натарыяльнага засведчання. Усе перакладчыкі маюць профільную адукацыю, зарэгістраваны натарыяльнымі перакладчыкамі ў Мінску і маюць вялікі досвед ў перакладчыцка сферы.
Чаму БП МОВА?
У Заводскім раёне г. Мінска дагэтуль, можна сказаць, амаль няма спецыялізаваных кампаній, які прапануюць і аказваюць паслугі натарыяльнага перакладу і кожнаму, калі патрабуецца натарыяльны пераклад, даводзіцца ехаць у цэнтр горада (бо большасць бюро перакладаў знаходзіцца менавіта там). Але цяпер сітуацыя змянілася. Цяпер у Заводскім раёне ёсць БП МОВА. І я рад прапанаваць Вам свае паслугі натарыяльнага перакладу.
Як працуе БП МОВА?
БП МОВА прымае заказы штодзённа, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, з 9.00 да 21.00. За выключэннем аплаты натарыяльных паслуг, увесь разлік за пераклад адбываецца толькі пасля яго выканання.
Што прапануе БП МОВА?
Натарыяльны пераклад любых дакументаў з/на замежныя мовы (распаўсюджаныя еўрапейскія і азіяцкія мовы), а таксама поўны комплекс паслуг, звязаны з натарыяльным перакладам дакументаў: кансультацыя, выезд да заказчыка, афармленне натарыяльных копій, натарыяльнае засведчанне перакладу, дастаўка гатовага пакета дакументаў.
Звяртайцеся ў БП МОВА – тут Вам заўжды дапамогуць і прымуць Ваш заказ!!!
Наш дэвіз: Не зразумелі сэнсу слова – Вам дапаможа толькі МОВА
З павагай,
Вадзім Мохаў
БП МОВА