Малюнак Ганны Шчуко

Не даваць сваю мову ў крыўду!

Калі недзе ў Беларусі вам кажуць размаўляць па-руску, ці "на чалавечаскам языке", ці "нармальна", не трэба пераконваць іншы бок, што ён не мае рацыі, ці пераходзіць на "чалавечаскій язык". Гэты выпадак падпадае па артыкул 9.22 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб мовах" аб чым вы можаце заявіць і прыцягнуць парушальніка да адказнасці. Проста скарыстайцеся адным з тыпавых зваротаў ніжэй! Беларуская мова сама сябе абараніць не можа, а Вы – можаце!

Калі інцыдэнт адбыўся ў інтэрнэце (сайты, форумы, сацсеткі), лічыце, іншы бок ужо аштрафаваны на 4-10 базавых велічынь і зарабіў сабе адміністрацыйную справу ў біяграфію, аб чым потым будзе распавядаць пры ўладкаванні на працу, атрыманні банкаўскіх крэдытаў і інш. Абавязкова неадкладна зрабіце скрыншот або здымак экрану, бо вельмі часта пазней парушальнікі выдаляюць доказы правапарушэння. Гэты скрыншот (здымак) дашліце разам з заявай на прыцягненне да адказнасці.

Калі ж абраза была вусная, то каб прыцягнуць парушальніка да адказнасці трэба прыкласці крыху болей высілкаў, аднак у любым выпадку мае сэнс пісаць пра такія выпадкі і фіксаваць іх - у наступны раз людзі будуць абачлівей.

Абаронім беларускую мову разам!

Што рабіць у выпадку:

Рэальнае жыццё: публічная абраза ці стварэнне перашкод у карыстанні дзяржаўнай мовай - у краме, кавярні, пункце сэрвісу, установе і г.д.

Замацаваны на дзяржаўным узроўні механізм абароны беларускай мовы - гэта ў першую чаргу артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (КаАП). Ён гучыць наступным чынам: “Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаганда варожасці на моўнай глебе — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь. “

Калі вы лічыце, што гэты артыкул у нейкай установе (краме, кавярні, прадпрыемстве і гд.) быў парушаны, скарыстайцеся наступным алгарытмам:

  1. Папрасіце іншы бок прадставіцца. Калі адмаўляюцца - няма праблемы, у далейшым у заяве так і пішыце: "які/якая адмовіўся прадставіцца".
  2. Папрасіце кнігу скаргаў і прапаноў і зрабіце туды запіс, дзе апішыце парушэнне. Сфатаграфуйце ваш запіс у кнізе скаргаў на тэлефон. Сфатаграфуйце рэквізіты прадпрыемства ці індывідуальнага прадпрымальніка з кнігі скаргаў. Прыкладны тэкст запісу такі: "ХХ месяца ХХ года супрацоўнік, які прадставіўся як ХХ, сказаў мне ЦЫТАТА, чым парушыў маё права карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай (публічна зняважыў дзяржаўную мову)".
    Кожны гандлёвы аб'ект, прадпрыемствы незалежна ад формы ўласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець кнігу скаргаў пры ажыццяўленні дзейнасці. Нават калі прадпрыемства мае 10 крам, у кожнай павінна быць асобная кніга скаргаў. Калі кнігу скаргаў на гандлёвым аб'екце вам не выдаюць па першым патрабаванні, гэта яшчэ адно адміністрацыйнае парушэнне. У такім выпадку выклікайце міліцыю па тэлефоне 102 (проста скажыце ў слухаўку "я знаходжуся на вуліцы ХХ у кавярні YY і мне адмаўляюцца выдаць кнігу скаргаў"). Прыедзе нарад і зафіксуе адмову выдаць вам кнігу - гэта будзе асобны штраф.
  3. Падайце заяву на прыцягненне да адказнасці за парушэнне артыкула 9.22 КаАП у адміністрацыю таго раёна, дзе адбылося правапарушэнне (гарадскі або райвыканкам). Напісаць такую заяву можна дома, у спакойнай абстаноўцы, а потым адаслаць замоўным лістом. Прыкладны тэкст такі:

ХХХХ раённы выканаўчы камітэт
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае заяву
Адрас таго, хто падае заяву

Максімальна падрабязна апісаць сітуацыю, пазначыць месца і час, дзе адбылося парушэнне. Таксама падаць максімальна поўную інфармацыю пра таго, хто дапусціў парушэнне заканадаўства. І дадаць: Гэта падпадае пад артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь як публічная абраза дзяржаўнай мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, артыкулам 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прашу прыцягнуць пазначанага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці.

ПОДПІС

Важна:
- Любую заяву паводле арт. 9.22 КаАП трэба падаваць у раённы / гарадскі выканкам ці адміністрацыю раёна горада па месцы пражывання парушальніка (калі ён/яна - фізічная асоба), ці па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы ці індывідуальнага прадпрымальніка (калі парушэнне адбылося пры ажыццяўленні іх дзейнасці).
- Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці — 2 месяцы, таму трэба рэагаваць адразу.
- Да адказнасці па арт. 9.22 КаАП прыцягваюцца толькі фізічныя асобы.
- Заяву неабходна падаваць у папяровым выглядзе па пошце, бо электронную не прымуць да разгляду, паколькі адміністрацыйнае заканадаўства не прадугледжвае падачу электронных заяваў - толькі папяровыя.
- Агульная парада - пісаць заявы менш па памеры, максімальна канкрэтна і каб тэкст круціўся менавіта вакол артыкула 9.22.
- Пачытайце тут як правільна аформіць і адаслаць зварот.

Усё! Пасля падачы заявы чакайце выніку, а потым падзяліцеся з намі!

Заўважце: выкладзены алгарытм дзеянняў прыкладны і можа быць узмоцнены ў п.2 абавязковым выклікам міліцыі, проста для таго каб зафіксаваць і спыніць парушэнне заканадаўства аб мовах. Усё залежыць ад глыбіні і вастрыні канфлікту. Крок з кнігай скаргаў (п.2) можа быць прапушчаны, але ён карысны тым, што вы адразу даведаецеся дакладныя рэквізіты прадпрыемства ці індывідуальнага прадпрымальніка. Калі ж парушэнне арт. 9.22 КаАП зыходзіць ад невядомай вам фізічнай асобы, адзіны варыянт прыцягнуць тую асобу да адказнасці - неадкладна выклікаць міліцыю на месца здарэння, каб мець магчымасць тую асобу ідэнтыфікаваць.

Інтэрнэт: ганьбаванне беларускай мовы (на сайце, форуме, сацсетцы), асобу можна ідэнтыфікаваць

Замацаваны на дзяржаўным узроўні механізм абароны беларускай мовы - гэта ў першую чаргу артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (КаАП). Ён гучыць наступным чынам: “Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаганда варожасці на моўнай глебе — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь. “

Калі вы лічыце, што гэты артыкул на нейкім сайце парушаны, адміністрацыяй сайта, ці наведвальнікам, які знаходзіцца ў Беларусі і якога можна ідэнтыфікаваць, тады найперш зрабіце скрыншот (здымак экрана), а потым падайце заяву аб парушэнні артыкула 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” КаАП з прыкладна такім тэкстам:

ХХХХ раённы выканаўчы камітэт
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае заяву
Адрас таго, хто падае заяву

ХХ месяца 20ХХ года ў ХХ гадзін ХХ хвілін на інтэрнэт-сайце (назва рэсурсу) па адрасе (спасылка на тое, дзе быў пакінуты каментар) жыхар (месца жыхарства, імя асобы, а таксама, калі вядома, e-mail, спасылкі на акаўнты ў сацсетках) пакінуў наступны запіс: "(ПРАЦЫТАВАЦЬ)", што падпадае пад артыкул 9.22 "Парушэнне заканадаўства аб мовах" Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь як публічная абраза дзяржаўнай мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, артыкулам 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прашу прыцягнуць пазначанага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці.

Дадаткі: Х1, X2, ... на YY аркушах (прыкласці скрыншот ці скрыншоты).

ПОДПІС

Важна:
- Любую заяву паводле арт. 9.22 КаАП трэба падаваць у раённы / гарадскі выканкам ці адміністрацыю раёна горада па месцы пражывання парушальніка. Г.зн. калі вы ведаеце, што парушальнік жыве, напрыклад, у Жыткавічах, туды (у Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт) і дасылайце заяву замоўным лістом. Калі вы не ведаеце, дзе знаходзіцца парушальнік (але відавочна, што ён жыве ў Беларусі), тады падавайце заяву па месцы рэгістрацыі сайта. Высветліць, каму належыць беларускі (*.by, *.бел) сайт, можна тут. Калі whois-інфармацыя схавана, пішыце ў Мінгарвыканкам, а там разбяруцца.
- Не абавязкова, каб сайт быў беларускім - усе прыцягнутыя на сённяшні дзень за абразу ў інтэрнэце пакідалі свае абразы ў VK - расійскім сайце, але інфармацыя ў акаўнце дазваляла ідэнтыфікаваць іх у Беларусі.
- Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці — 2 месяцы, таму трэба рэагаваць адразу.
- Да адказнасці па арт. 9.22 КаАП прыцягваюцца толькі фізічныя асобы.
- Заяву неабходна падаваць у папяровым выглядзе па пошце, бо электронную не прымуць да разгляду, паколькі адміністрацыйнае заканадаўства не прадугледжвае падачу электронных заяваў - толькі папяровыя.
- Агульная парада - пісаць заявы менш па памеры, максімальна канкрэтна і каб тэкст круціўся менавіта вакол артыкула 9.22.
- Пачытайце тут як правільна аформіць і адаслаць зварот.

Усё! Пасля падачы заявы чакайце выніку, а потым падзяліцеся з намі!

Інтэрнэт: ганьбаванне беларускай мовы (на сайце, форуме, сацсетцы), асобу нельга ідэнтыфікаваць

Замацаваны на дзяржаўным узроўні механізм абароны беларускай мовы - гэта ў першую чаргу артыкул 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (КаАП). Ён гучыць наступным чынам: “Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаганда варожасці на моўнай глебе — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь. “

Калі вы лічыце, што гэты артыкул на нейкім беларускім сайце (*.by, *.бел) парушаны, адміністрацыяй сайта, ці наведвальнікам, якога нельга ідэнтыфікаваць, тады найперш зрабіце скрыншот (здымак экрана), а потым падайце заяву аб парушэнні артыкула 9.22 “Парушэнне заканадаўства аб мовах” КаАП па месцы рэгістрацыі ўласніка сайта з прыкладна такім тэкстам:

ХХХХ раённы выканаўчы камітэт
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае заяву
Адрас таго, хто падае заяву

ХХ месяца 20ХХ года ў ХХ гадзін ХХ хвілін на інтэрнэт-сайце (назва рэсурсу) па адрасе (спасылка на тое, дзе быў пакінуты каментар) наведвальнік (інфармацыя пра парушальніка, якую можна сабраць - псеўданім, e-mail, спасылкі на сацсеткі і іншае) пакінуў наступны запіс: "(ПРАЦЫТАВАЦЬ)", што падпадае пад артыкул 9.22 "Парушэнне заканадаўства аб мовах" Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь як публічная абраза дзяржаўнай мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, артыкулам 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прашу прыцягнуць пазначанага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці.

Дадаткі: Х1, X2, ... на YY аркушах (прыкласці скрыншот ці скрыншоты).

ПОДПІС

Важна:
- Заяву паводле арт. 9.22 КаАП у гэтым выпадку трэба падаваць у раённы / гарадскі выканкам ці адміністрацыю раёна горада па месцы рэгістрацыі ўласніка сайта (гэта можа быць фізічная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, прадпрыемства). Высветліць, каму належыць беларускі (*.by, *.бел) сайт, можна тут. Калі whois-інфармацыя схавана, ці калі ўласнік - фізічная асоба і вы не ведаеце, дзе ён жыве, пішыце ў Мінгарвыканкам, а там разбяруцца.
- Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці — 2 месяцы, таму трэба рэагаваць адразу.
- Да адказнасці па арт. 9.22 КаАП прыцягваюцца толькі фізічныя асобы, а не прадпрыемствы.
- Заяву неабходна падаваць у папяровым выглядзе па пошце, бо электронную не прымуць да разгляду, паколькі адміністрацыйнае заканадаўства не прадугледжвае падачу электронных заяваў - толькі папяровыя.
- Агульная парада - пісаць заявы менш па памеры, максімальна канкрэтна і каб тэкст круціўся менавіта вакол артыкула 9.22.
- Для замежных сайтаў (*.com, *.net, *.org) whois-дэталі можна паглядзець напр. тут, аднак калі сайт не знаходзіцца ў даменнай зоне *.by/*.бел і не належыць беларускаму грамадзяніну, з ананімнымі абразамі на такіх сайтах, на жаль, працаваць складана. Можна напісаць скаргу ў Міністэрства інфармацыі і яно можа заблакаваць сайт цалкам, але наўрадці вам і нам трэба, каб у Беларусі адключылі ўвесь Facebook ці VK. У такім выпадку лепей пачакаць, пакуль ананім зробіць памылку і дазволіць сябе ідэнтыфікаць: усе прыцягнутыя на сённяшні дзень за абразу ў інтэрнэце пакідалі свае абразы ў VK - расійскім сайце, але інфармацыя ў акаўнце дазваляла ідэнтыфікаваць іх у Беларусі. Яшчэ адзін варыянт - напісаць заяву ў Міністэрства ўнутраных спраў і папрасіць спыніць парушэнне заканадаўства на сайце ХYZ.com, хай яны па сваіх каналах робяць запыты да Facebook/VK і гд. У сённяшнім свеце практычна ўсе сацсеткі маюць SMS-верыфікацыю, таму калі МУС захоча заняцца гэтай справай, высветліць асобу ананіма ў вялікай сацсетцы яно зможа лёгка.
- Пачытайце тут як правільна аформіць і адаслаць зварот.

Пасля падачы заявы (найлепей замоўным лістом) проста чакайце выніку, а потым падзяліцеся з намі!


Прыклады, як працуе артыкул 9.22:
belsat.eu: Жыхара Мазыра пакаралі за абразу роднай мовы (21.09.2016)
belsat.eu: Жыхарка Рэчыцы абразіла беларускую мову і атрымала штраф (28.02.2017)
belsat.eu: Топ-менеджара «Skoda-Беларусь» аштрафавалі за расейскамоўны адказ на зварот па-беларуску (10.07.2018)
nn.by: Мінскую айцішніцу, якая абразіла беларускую мову, аштрафавалі на максімальна магчымую суму (21.02.2020)


Калі вы скарыстаецеся якім-н. з нашых зваротаў, ці напішаце арыгінальны зварот датычна абароны беларускай мовы, калі ласка, апублікуйце атрыманы адказ з хэш-тэгам #абароніммову у любой сацсетцы. Так мы і ўсе ахвотныя змогуць яго адшукаць, прааналізаваць і выкарыстаць для ўдасканалення наступных зваротаў.


Створана на падставе дапаможніка Аліны Нагорнай і Ігара Случака "Абаронім мову" - Мінск, Медысонт, 2018, ISBN 978-985-7199-30-3. Публікуецца з ласкавай згоды аўтараў.


Яшчэ рэцэпты абароны моўных правоў на кожны дзень...