Абноўлена: 18.06.2019
- Менск
+375293030061
Год заснавання: 2018
Ствараем віртуальныя туры для бізнэса, якія дапамагаюць прэзентаваць ваш прадукт, краму, салон, нерухомасць для продажу ці арэнды на ўсе 360 градусаў!
Прапануем:
- Стварэнне прафесійных сферычных панарам і 3D тураў з любой колькасцю кропак агляду.
Нават калі вы кіруеце велізарным аб'ектам, мы створым максімальна зручную і інфарматыўную інтэрактыўную экскурсію па ім. - Кастамізацыя тура пад патрэбы канкрэтнага замоўцы. Па вашым жаданні мы зможам дадаць індывідуальнасці вашаму 3D туру, аздобіўшы яго вашым лагатыпам, дадаўшы неабмежаваную колькасць інфармацыйных метак з тэкстам, спасылкамі і ілюстрацыямі, прапарацаваўшы пад вас дызайн функцыянальных элементаў тура
- Сферычныя здымкі з паветра. Калі вам трэба паказаць буйны аб'ект, які складаецца не толькі з інтэр'ераў, але і з экстэр'ераў, мы прапануем вам зрабіць панараму з паветра, якая ахопіць ўсе кропкі тура, стане яго вокладкай і мапай для хуткай навігацыі.
- Гнуткі падыход да кожнага замоўцы.
Мы здолеем дамовіцца аб кошце праекта і ўмовах яго выканання з кожным! Мы працуем па ўсёй Беларусі і за яе межамі ў любы час, які найбольш зручны менавіта для вас. - Невысокія кошты і істотныя зніжкі пастаянным кліентам. Нашы кошты будуць ніжэйшымі, чым у канкурэнтаў, а тым, хто захоча звярнуцца па нашыя паслугі паўторна, мы прадаставім дадатковыя зніжкі, памер якіх будзе павялічвацца разам з гісторыяй нашага супрацоўніцтва.
- Зручныя і надзейныя ўмовы аплаты. Мы не просім перадаплаты. Наадварот, мы настойваем на тым, каб разлік адбыўся толькі пасля таго, як вы ўбачыце канчатковы прадукт і ўзгадніце яго.
Нашы кантакты
- www.navokal360.by
- alessar@tut.by, navokal360@gmail.com
- +375293030061
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.