Абноўлена: 23.04.2018

  oknacomfort.by

  • Менск

  +375 44 52-52-999

Час працы:
8:00 - 21:00
Год заснавання: 2013
Oknacomfort
Click to enlarge
 

Вокны і дзверы ПВХ , замена шкла на шклопакет: https://oknacomfort.by/catalog/okna-i-dveri-iz-pvh
- на любы густ i любых памераў! Прафесiйная кансультацыя, вялiкi гарантыйны тэрмiн, прафесiйны мантаж. Шырокi выбар профiляў, фурнiтуры i вырыянтаў шклення. Замовiўшы вокны ў нас, Вы атрымоўваеце танную прадукцыю высокай якасьцi, ад якой вы будзеце атрымоўваць толькi асалоду i цеплыню ў Вашым доме. Salamander, Rehau, KBE, Brusbox, Roto, Maco, Internika, Provedal, Segal

Металічныя ўваходныя дзверы: https://oknacomfort.by/catalog/Dveri_vhodnye
- ад танных да элiтных. Магчымасць вырабу дзвярэй любога памеру i канфiгурацыi (вытворцы) Вялiкi асартымент фрэзiровак,вонкавага i ўнутранага выканання - метал,экаскура,ламiнаваны МДФ i г.д.

Мiжпакаёвыя дзверы: https://oknacomfort.by/catalog/Dveri_mezhkomnatnye
- у наяўнасьцi i пад замову! Масiў,Экашпон,МДФ,Шпанiраваныя,парталы ды аркi,дзверы для лазьнi i саўны.

Даведка ад СВАІХ:

Нас упэўнілі, што ўсе замовы прымае беларускамоўны чалавек (гаспадар), і мы пасьпяхова ўпэўніліся ў тым, патэлефанаваўшы. Мантажнікі адказваюць на той мове, на якой зьвернуцца. Сайт, на жаль, толькі па-расейску, але беларускамоўная версія чакаецца неўзабаве.
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кастусь Лісецкі
14.02.2019
Ставілі вакно на кухні вясною 2018 г. Прайшло дастаткова часу для водгука - усё добра. Зіма амаль прайшла і за ўвесь час вакно не "заплакала", не запацела. Па сэрвісу таксама ўсё добра - спісаліся, замерылі і праз тыдзень ці каля таго ўсталявалі вакно, усталёўка з дэмантажам старога заняла гадзіны 4.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Міхал Пляхневіч
05.12.2018
Мы замаўлялі ў гэтай кампаніі замену аднакамерных шклопакетаў на лоджыі на двухкамерныя, усталёўку падваконняў на лоджыі, замену дзвярэй на лоджыю, замену падваконняў і некаторых шклопакетаў у кватэры, замену ручак на вокны, а таксама ўсталёўку дадатковых замкоў на вокны (у мэтах бяспекі маленькіх дзяцей). Замову прымаў беларускамоўны ўладальнік (Аляксей), ён асабіста выязджаў на аб'ект (кватэра у Менскім раёне) два разы - на кансультацыю, потым на замер. Вытворчасць трошачку зацягнулася (у суме каля 10 дзён), але гэта праз тое, што імпартныя падваконнікі доўга ехалі з-за мяжы. Калі б ўсё было мясцовае - было б нашмат хутчэй. Агулам працу зрабілі за паўтары дні. Хлопцы (мантажнікі) камунікуюць на рускай мове, але вельмі акуратныя, ветлівыя і прыязныя. Падчас працы высветлілася, што адзін шклопакет патрэбна замяніць - замянілі бясплатна і аператыўна! Дамова і абмерны план былі састаўленыя на беларускай мове. Кошты - адэкватныя па рынку. Якасць - няма пытанняў: у мяне працуе тэхнагляд - з яго боку заўвагаў не было. Аляксей вельмі прыемны ў камунікацыі (адказваў на ўсе мае пытанні (а ў мяне іх было шмат, бо вялікая замова), нават маляваў схемы асобных элементаў тэхналогіі мантажа і дасылаў мне на вайбер, калі цяжка было растлумачыць словамі). У цэлым супрацай мы засталіся задаволеныя і яшчэ звернемся да хлопцаў для ўсталёўкі ўцепленых адкосаў на вокны. Натуральна, раім гэтую кампанію і іншым.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алесь Марозік
17.11.2018
Мяняў у хаце вокны. Якасцю працы і коштам задаволены. Раю іншым гэту кампанію

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Julija Kasćukievič
20.07.2018
Рамантавалі акно і ставілі ручкі з замкамі. Зрабілі якасна і аператыўна, за малыя грошы. Гаспадар беларускамоўны, майстар размаўляў па руску, але таксама прыязны і ўважлівы. Будзем звяртацца яшчэ пры неабходнасці.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Віктар Смусін
11.07.2018
Замаўляў роль-фіранкі "дзень-ноч". Атрымаў якасную і цярплівую кансультацыю падчас замеру і выбару колеру, фіранкі добра працуюць і выглядаюць. Няма заўваг і нават прапаноў. Усё выдатна.
Што да беларускамоўнасці, то яна поўная: спецыяліст дасканала размаўляе па-беларуску, і нават дагавор быў па-беларуску.
Шкада, што не ведаў пра гэтую фірму, калі раней замаўляў дзверы і пластыкавыя вокны.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Павел Севярынец
22.04.2018
Аляксей прыняў замову па-беларуску, зрабілі ўсё якасна, міжпакаёвыя дзьверы працуюць ідэальна, выгляд - любата. Рэкамендую ўсім!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Zmicier Saviel'eŭ
26.02.2018
Надзейная і прафесійная каманда з якаснымі паслугамі і індывідуальным падыходам!
Плённай працы і шчаслівых заказчыкаў!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Aliaksandr Stepanovič
24.02.2018
Замаўлялі на Oknacomfort.by усталёўку вокнаў у 2 пакоі і на лоджыі. Замовы прымае гаспадар фірмы (Аляксей) па-беларуску. Ёсць у наяўнасці беларускамоўныя бланкі дамоваў (па папярэднім запыце). Сайт на жаль пакуль не мае беларускамоўнай версіі, але па словах Аляксея беларускамоўная версія ўжо знаходзіцца ў распрацоўцы.
Майстры ветлівыя і адказныя. Якасцю засталіся задаволеныя.