Пра нас
СВАЕ (svaje.by ці свае.бел) - каталог беларускамоўных бізнэсаў, паслуг, месцаў. Мы збіраем інфармацыю пра бізнэсы, каторыя абслугоўваюць кліентаў па-беларуску, спрыяльна ставяцца да беларускай мовы, выкарыстоўваюць беларускую мову ў рэкламе і вонкавым афармленні, падтрымліваюць беларускаарыентаваныя культурніцкія праекты.
Навошта?
Досыць шмат беларусаў ведаюць і карыстаюцца беларускай мовай паміж сабой. Але грамадскіх месцаў, дзе яе можна камфортна выкарыстаць - пакуль ня так шмат. Калі вы - спажывец, мы падкажам вам падыходзячыя месцы на ўсе выпадкі жыцця. Калі вы - бізнэс, мы гарантавана павялічым вашу кліенцкую базу.
Толькі мова?
Не, мова - асобна, якасць - асобна. На нашым сайце вы можаце ацаніць і пакінуць водгук на любы бізнэс, нават ня ўключаны ў наш каталог, і беларуская мова - асобны крытэр ацэнкі, але не адзіны.
Што да беларускай мовы, шукайце на нашым сайце бізнэсы і месцы, пазначаныя значкамі
і
(падрабязней тут). Там дакладна беларуская без праблем, вусна і пісьмова.
Як патрапіць у каталог СВАЕ?
Проста запоўніце форму Дадаць бізнэс і вашая заяўка будзе аператыўна разгледжана адміністрацыяй. Вы маеце болей шанцаў на ўключэнне ў каталог, калі можаце абслугоўваць кліентаў на беларускай мове ўва ўсіх дачыненнях кліент-бізнэс. Калі вы - інтэрнэт-крама, кліентам прыдасца белмоўная версія сайту і адпаведная тэлефонная падтрымка. Калі вы - рамеснік ці індывідуальны прадпрымальнік, пажадана ўмець падтрымаць гаворку на беларускай мове на належным ўзроўні. Калі вы - фізічны (mortar and brick) бізнэс як крама, кавярня ці рэстарацыя, сэрвіс-агенцыя з офісам, тады пажадана абучыць усіх супрацоўнікаў, якія працуюць з кліентамі, беларускай, ці выдзеліць адказнага супрацоўніка, каб забясьпечыць кліенту магчымасць камунікацыі на зразумелай мове. Канчатковае рашэнне пра публікацыю звестак пра бізнэс прымаецца адміністрацыяй.
А ці гэта не гета?
Нааварот, гэта спосаб забясьпечыць беларускамоўным бізнэсам канкурэнтную перавагу, каб яны лепей разьвіваліся, адкрывалі новыя напрамкі, забясьпечвалі і павялічвалі асяродак камфорту (экасістэму) для беларускамоўных спажыўцоў.
А калі я яшчэ ня ведаю беларускую мову?
Раім бясплатныя курсы ад МоваНанова. Таксама бясплатная базавая адукацыя ў Беларусі дае магчымасць авалодаць беларускай мовай на належным узроўні.
А калі ў нейкім месцы мне сказалі "говорите нормально"?
Пакіньце водгук на тое месца на нашым сайце. Гэта дазволіць іншым беларускамоўным людзям тое месца абмінуць і занесьці свае грошы да іх больш спрытнага канкурэнта. Між іншым, усе водгукі на нашым сайце - сапраўдныя, ад жывых людзей (дзейнічае sms-праверка).
Мой бізнэс прадстаўлены на сайце, як мне памяняць інфармацыю?
Калі вы - уладальнік бізнэсу ў нашым каталозе, і хацелі б мець доступ да рэдагавання інфармацыі пра свой бізнэс, зарэгіструйцеся ці увайдзіце на сайт і націсніце кнопку "Гэта мой бізнэс!" на старонцы са сваім бізнэсам. Ці скарыстайцеся кантактнай формай на нашым сайце. Ці напішыце нам у любой сацсетцы. Мы дадзім вам магчымасць мяняць кантактныя дадзеныя, час працы, маркетынгавыя матэрыялы і іншае.
Я ведаю файнае беларускамоўнае месца, але бізнэс не належыць мне, ці магу я дадаць яго на сайт?
Вядома ж! І трэба так зрабіць, для зручнасці астатняе беларускамоўнае публікі! Проста пакіньце водгук на тое месца на нашым сайце і пазначце ўнізе птушку "Рэкамендаваць СВАІМ". Гэта зойме літаральна хвіліну-дзьве.
Дзе мы зараз і што будзе
сайт і каталог правераных бізнэсаў
водгукі на бізнэсы ў каталозе
водгукі на бізнэсы па-за каталогам
лагін для бізнэсаў
налепкі "СВАЕ" для крамаў і кавярняў
раздзел "Свае краўдфандынгі"
відэа-праект "Свой бізнэс", сэрыя рэпартажаў са "Сваіх" месцаў (папаўняецца)
геалакацыйныя магчымасці на сайце
мабільны дадатак СВАЕ з геалакацыяй для Android
мабільны дадатак для IOS
прыватныя абвесткі
"Дзе свае" - афіша
каталог тавараў і магчымасць для бізнэсаў выстаўляць свае тавары на сайт праз API
штогадовая прэмія "Свой Бізнэс"
...і яшчэ маем процьму ідэй
Вашыя ідэі вітаюцца, пішыце!
Кім створана
СВАЕ - прыватны, непалітычны і непартыйны рэсурс. Наша мэта - выключна прамоцыя беларускіх бізнэсаў і стварэнне камфортных умоваў жыцця для беларускамоўных спажыўцоў. Зроблена ў Беларусі без замежных грантаў.
Каманда
Юрась Адамовіч - праграмаванне, тэставанне
Віктар Доўкша - мабільная аплікацыя
Алена Камінская - дызайн, ідэі, сацсеткі
Павал Колас - каардынацыя, тэставанне
Васіль Мелех - праграмаванне
Эдуард Пальчыс - PR і разнастайнае спрыянне
Ігар Случак - сацсеткі
(яшчэ некалькі сяброў, якія пажадалі застацца невядомымі)
Прэса
Слоганы
2017-2018: Зроблена ў Беларусі без замежных грантаў
2019: Сайт для тых, хто ведае беларускую мову і хоча чуць яе ў адказ
2020: Месцы і паслугі па-беларуску
Сябры і партнёры
Спажывай па-беларуску у Facebook
Спажывай па-беларуску у VK
Беларуская мова на спажывецкім рынку Facebook
Хуткая моўная дапамога ад Мова Нанова
Навошта?
Досыць шмат беларусаў ведаюць і карыстаюцца беларускай мовай паміж сабой. Але грамадскіх месцаў, дзе яе можна камфортна выкарыстаць - пакуль ня так шмат. Калі вы - спажывец, мы падкажам вам падыходзячыя месцы на ўсе выпадкі жыцця. Калі вы - бізнэс, мы гарантавана павялічым вашу кліенцкую базу.
Толькі мова?
Не, мова - асобна, якасць - асобна. На нашым сайце вы можаце ацаніць і пакінуць водгук на любы бізнэс, нават ня ўключаны ў наш каталог, і беларуская мова - асобны крытэр ацэнкі, але не адзіны.
Што да беларускай мовы, шукайце на нашым сайце бізнэсы і месцы, пазначаныя значкамі

Як патрапіць у каталог СВАЕ?
Проста запоўніце форму Дадаць бізнэс і вашая заяўка будзе аператыўна разгледжана адміністрацыяй. Вы маеце болей шанцаў на ўключэнне ў каталог, калі можаце абслугоўваць кліентаў на беларускай мове ўва ўсіх дачыненнях кліент-бізнэс. Калі вы - інтэрнэт-крама, кліентам прыдасца белмоўная версія сайту і адпаведная тэлефонная падтрымка. Калі вы - рамеснік ці індывідуальны прадпрымальнік, пажадана ўмець падтрымаць гаворку на беларускай мове на належным ўзроўні. Калі вы - фізічны (mortar and brick) бізнэс як крама, кавярня ці рэстарацыя, сэрвіс-агенцыя з офісам, тады пажадана абучыць усіх супрацоўнікаў, якія працуюць з кліентамі, беларускай, ці выдзеліць адказнага супрацоўніка, каб забясьпечыць кліенту магчымасць камунікацыі на зразумелай мове. Канчатковае рашэнне пра публікацыю звестак пра бізнэс прымаецца адміністрацыяй.
А ці гэта не гета?
Нааварот, гэта спосаб забясьпечыць беларускамоўным бізнэсам канкурэнтную перавагу, каб яны лепей разьвіваліся, адкрывалі новыя напрамкі, забясьпечвалі і павялічвалі асяродак камфорту (экасістэму) для беларускамоўных спажыўцоў.
А калі я яшчэ ня ведаю беларускую мову?
Раім бясплатныя курсы ад МоваНанова. Таксама бясплатная базавая адукацыя ў Беларусі дае магчымасць авалодаць беларускай мовай на належным узроўні.
А калі ў нейкім месцы мне сказалі "говорите нормально"?
Пакіньце водгук на тое месца на нашым сайце. Гэта дазволіць іншым беларускамоўным людзям тое месца абмінуць і занесьці свае грошы да іх больш спрытнага канкурэнта. Між іншым, усе водгукі на нашым сайце - сапраўдныя, ад жывых людзей (дзейнічае sms-праверка).
Мой бізнэс прадстаўлены на сайце, як мне памяняць інфармацыю?
Калі вы - уладальнік бізнэсу ў нашым каталозе, і хацелі б мець доступ да рэдагавання інфармацыі пра свой бізнэс, зарэгіструйцеся ці увайдзіце на сайт і націсніце кнопку "Гэта мой бізнэс!" на старонцы са сваім бізнэсам. Ці скарыстайцеся кантактнай формай на нашым сайце. Ці напішыце нам у любой сацсетцы. Мы дадзім вам магчымасць мяняць кантактныя дадзеныя, час працы, маркетынгавыя матэрыялы і іншае.
Я ведаю файнае беларускамоўнае месца, але бізнэс не належыць мне, ці магу я дадаць яго на сайт?
Вядома ж! І трэба так зрабіць, для зручнасці астатняе беларускамоўнае публікі! Проста пакіньце водгук на тое месца на нашым сайце і пазначце ўнізе птушку "Рэкамендаваць СВАІМ". Гэта зойме літаральна хвіліну-дзьве.
Дзе мы зараз і што будзе

Вашыя ідэі вітаюцца, пішыце!
Кім створана
СВАЕ - прыватны, непалітычны і непартыйны рэсурс. Наша мэта - выключна прамоцыя беларускіх бізнэсаў і стварэнне камфортных умоваў жыцця для беларускамоўных спажыўцоў. Зроблена ў Беларусі без замежных грантаў.
Каманда
Юрась Адамовіч - праграмаванне, тэставанне
Віктар Доўкша - мабільная аплікацыя
Алена Камінская - дызайн, ідэі, сацсеткі
Павал Колас - каардынацыя, тэставанне
Васіль Мелех - праграмаванне
Эдуард Пальчыс - PR і разнастайнае спрыянне
Ігар Случак - сацсеткі
(яшчэ некалькі сяброў, якія пажадалі застацца невядомымі)
Прэса
- 1863х.com: “Мы свае, мы усур’ёз і надоўга”. Интервью с основателем проекта для беларускоязычного бизнеса Svaje.by (28.09.2017) + перадрук на Нашай Ніве
- Belsat.eu: У Інтэрнэце прасоўваюць беларускамоўны бізнес: створаны адмысловы каталог (06.10.2017)
- EuroBelarus.info: Попыт на беларускамоўныя паслугі будзе ўзрастаць (09.10.2017) + перадрук на Новым Часе
- NN.by: Налепкі для беларускамоўных месцаў ад інтэрнэт-каталога СВАЕ.БЕЛ (15.11.2017)
- Svaboda.org: «Попыт дакладна ёсьць». Менскі праграміст стварыў онлайн-каталёг беларускамоўных сэрвісаў (21.11.2017)
- Nina.nn.by: Як жа доўга мы гэтага чакалі! Поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску (12.01.2018)
- Ex-press.by: Барысаўчане адны з першых даведаліся пра ўнікальны праект «СВАЕ» (03.06.2018)
- NN.by: Усталюйце гэты мабільны дадатак — карыстайцеся зніжкамі ў лаяльнага да беларушчыны бізнэсу (11.06.2018)
- NN.by: 17 месцаў у Беларусі, дзе можна бясплатна ўзяць налепкі з «Пагоняй» (23.05.2019)