ЗНІЖКІ ДЛЯ СВАІХ

 

Шаноўнае спадарства! Мы рады паведаміць пра запуск праграмы лаяльнасці "Зніжкі для СВАІХ".

"Зніжкі для СВАІХ" - гэта праграма зніжак ад бізнесаў, зарэгістраваных у каталозе СВАЕ, для карыстальнікаў нашага сайта.

Як атрымаць зніжку?

(а) усталяваць мабільны дадатак СВАЕ;
(б) увайсці ў акаўнт на СВАІХ праз мабільны дадатак (падтрымліваецца лагін праз FB, VK);
(в) у абранай краме паказаць QR-код на экране тэлефона.

Фактычна, трэба проста ўсталяваць наш кампактны дадатак на тэлефон - а потым, пры патрэбе, узгадаць і скарыстацца. Вельмі зручна, замяняе стос пластыкавых дысконтных картак і не абцяжарвае гаманец!

У якіх крамах можна атрымаць зніжку?

Глядзіце поўны спіс тут (будзе пашырацца па меры далучэння новых удзельнікаў да праграмы).

Ці абавязкова пры гэтым размаўляць па-беларуску?

Пажадана. Ува ўсіх месцах, занесеных у каталог СВАЕ, разумеюць і размаўляюць па-беларуску, таму, вядома, персаналу і гаспадарам тых месцаў будзе вельмі прыемна, калі вы будзеце размаўляць па-беларуску ці хаця б устаўляць асобныя беларускія словы. Але калі вы - турыст ці рускамоўны патрыёт Беларусі і проста хочаце падтрымаць беларускамоўную супольнасць, размаўляйце на любой мове - вас зразумеюць і будуць вам радыя!

Калі ў нейкім месцы мне не зрабілі зніжку?

Калі ласка, звяжыцеся з адміністрацыяй.

Я маю iPhone, як атрымаць зніжку?

Рэліз мабільнага дадатку для iPhone будзе бліжэйшым часам. Да таго часу, каб атрымаць зніжку, увайдзіце на сайт праз Safari ці іншэ веб-браўзер, зайдзіце ў свой акаўнт і пакажыце QR-код на тэлефоне проста з сайта.

Іншыя зніжкі, "зніжкі за мову" і падобнае

Звычайна, "Зніжкі для СВАІХ" не сумуюцца і не працуюць разам з уласнымі дысконтнымі праграмамі бізнеса. Калі вы маеце дысконтную картку пэўнага месца і таксама маеце мабільны дадатак "СВАЕ", вы атрымаеце толькі адну, большую зніжку.

Заўважце, не ўсе месцы выдаюць зніжкі. Чым драбнейшы бізнес, тым складаней яму выдаць зніжку. Некаторыя бізнесы прынцыпова не маюць ніякіх зніжак і заўсёды прапаноўваюць найлепшую цану. Гэта цалкам нармалёва.

Некаторыя бізнесы прапаноўваюць г. зв. "зніжкі за мову". Мы, каталог СВАЕ, не падтрымліваем такі тып зніжак і не рэкамендуем бізнесам іх рабіць, бо па-першае, не лічым правільным такім чынам дэвальваваць камунікатыўныю функцыю мовы да любых адсоткаў, а па-другое, лічым гэта, хоць і пазітыўнай для беларускамоўных, але дыскрымінацыя па моўным прызнаку носьбітаў іншых моў. А вось "зніжкі для СВАІХ" - гэта правільныя зніжкі, даступныя ўсім, нават тым, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску!

БІЗНЕСУ

Я маю сваю краму, як мне далучыцца да праграмы зніжак?


Калі ласка, скантактуйцеся з адміністрацыяй.

Ці магу я выкарыстаць мабільную аплікацыю СВАЕ як замену класічных пластыкавых дысконтных картак, каб стварыць сваю ўласную праграму лаяльнасці?

Так, няма праблемы. Можна рабіць накапляльныя зніжкі (напрыклад, зніжка 10% пры дасягненні сумы пакупак ад 100 рублёў і гд). Калі ласка, звяжыцеся з адміністрацыяй.

Можна нават зрабіць так, што будуць працаваць толькі накапляльныя зніжкі, а зніжка СВАІМ будзе 0%. Але лепей, вядома, не зажміндзіцца і "Сваім" выдаць хоць пару адсоткаў!

У дадатак, вы эканоміце грошы на друку пластыкавых картак (мінімум $500 па сучасных менскіх цэнах пры накладзе ад 1000 картак).


Пра каталог СВАЕ

Каталог СВАЕ.БЕЛ - каталог беларускамоўных бізнесаў, паслуг, месцаў. Існуе з верасня 2017 г. Афіцыйны спосар святкавання БНР100, падтрымлівае разнастайныя прабеларускія ініцыятывы. Распрацоўваецца і фінансуецца прыватна. Болей інфармацыі.