Абноўлена: 23.04.2018

  krochymrazam     krochymrazam  

  • Менск, Менскі р-н, Ратамка, вул.Друкарная, 5а
    г.Менск, вул.Уральская,3 ДК ім. Шарко

  +375292474446

Час працы:
8.30-17.00
Год заснавання: 2017

- тэматычныя развіваючыя заняткі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў;
- заняткі па сістэме Марыі Мантэсоры для дзяцей ад 1 да 7 гадоў;
- інтэрактыўныя чытанні і спектаклі для дзяцей;
- семінары і трэнінгі для дарослых;
- адукацыйная анлайн пляцоўка.

Адукацыйны цэнтр «Крочым разам» запрашае бацькоў і дзетак на заняткі і спектаклі!

  • Нашыя заняткі адбываюцца ў вялікім утульным памяшканні ў ДК Шарко па вул. Уральская, 3

Кожны панядзелак у 18:30: чакаем дзетак ад 3 да 7 гадоў на развіваючыя тэматычныя заняткі.

Таксама тут мы праводзім інтэрактыўныя спектаклі, што будуць цікавыя дзеткам ад 2 да 7 гадоў; а для бацькоў - семінары і трэнінгі. Таксама мы арганізуем для вас дзіцячыя мерапрыемствы. Сачыце за навінамі ў сацыяльных сетках і вайберы!

  • Калі вы хочаце цалкам змяніць асяроддзе ці нават выправіцца ў невялічкае падарожжа на цягніку, то запрашаем вас у наш утульны дом у Ратамцы! Ён знаходзіцца недалёка ад чыгуначнай станцыі па вуліцы Друкарная 5а.

Па панядзелках мы чакаем дзетак ад 1 да 3 год з мамамі ці татамі: мы займаем вашае дзіця цікавымі развіваючыці заняткамі па сістэме Марыі Мантэсоры, а вы адпачываеце, частуецеся гарбаткай ці кавай, назіраеце за шчасьлівымі дзеткамі. Ёсць магчымасць  застацца на сон і абед.

Па аўторках, чацьверах і пятніцах запрашаем дзетак ад 3 да 7 год на заняткі па сістэме Марыі Мантэсоры. Ёсць магчымасць пакінуць дзіця ад 8:30 да 17:00 пад наглядам нашых настаўніках, у гэты час уваходзіць сон, абед, прагулка па хвойным лесе.  Дадатковыя заняткі: штодзень гімнастыка, раз на тыдзень арт-тэрапія, заняткі на развіцце інтэлекту, сэнсорыка, тэатральныя заняткі.

Шчыра запрашаем! Звяртайцеся па кантактным тэлефоне за дадатковай інфармацыяй.

 

Адукацыйны цэнтр "Крочым разам"

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Настасся Кухарэнка
03.02.2018
Пра методыку Мантэсоры пагугліце, а калі каротка ( самаразвіццё дзіцёнка, вольны выбар занятку, натуральныя матэрыялы, прывучэнне да правілаў і самастойнасці).
Гэтыя прынцыпы, і праўда, працуюць тут у Адукацыйным цэнтры "Крочым разам"!
А яшчэ Вашага беларусіка ці беларусачку чакае:
- акіянскае мора развіваючых цацак, канструктараў і іншых дзіцячых радасцяў;
- прадуманная арганізацыя прасторы з рознымі зонамі (ад катання з горкі да ціхага куточка з кнігамі);
- заняткі з дбайнымі і дасведчанымі выхавацелямі;
- арганічна арганізаваны працэс самаадукацыі дзяцей;
- беларуская мова штодня і штохвіліны;
- асобны ціхі пакой для сну;
- смачная і карысная ежа, у тчым ліку вегетарыянская,
- прагулянкі па сцяжынках бліжэйшага хваёвага ляска.

Праверана на 2х і 30-гадовых: карысна і цікава ўсім!
Бацькам ёсць чаму павучыцца ў выхавацеляў.

PS:Вось толькі не прыдумляйце адгаворкі, што 20 хвілін утульным цягніком гарадскіх ліній і 500 метраў пешкі - гэта прычына,каб не пабачыць шчаслівыя і натхёныя вочы свайго беларусіка (-чкі).
Дзякуй Ася,Кася,Зміцер за цудоўную справу! Моцы, плёну і пашырэння!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Kasia Vasilijeva
02.02.2018
Гэта лепшае, што ёсць у нашай беларускамоўнай дзіцяча-бацькоўскай прасторы! Індывідуальны падыход, цудоўная мова, прафесіяналізм і абаяльнасць педагогаў заваёўваюць сэрцы і бацькоў, і дзетак.Усё дарэчна і прыгожа. Тэатралізаваныя імпрэзы, фізічныя практыкаванні, творчыя заданні, і неверагодна ўтульная атмасфера. Усім педагогам, а Кацярыне Гарэцкай у прыватнасці, мая павага і захапленне. Гэты чалавек знайшоў сваё пакліканне.