Малюнак Ганны Шчуко

Розныя звароты

Тут сабраны звароты, якія не ўвайшлі ў іншыя раздзелы.

Таксама пачытайце, як правільна аформіць і адаслаць зварот.

Абаронім беларускую мову разам!

1. Прапанова дадаць беларускую мову ў апарат выдачы талонаў электроннай чаргі

Назва месца, куды падаецца зварот
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

У Рэспубліцы Беларусь пражываюць грамадзяне, якія ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца толькі беларускай мовай і толькі рускай мовай.

На падставе гэтага прашу паведаміць, ці забяспечаны выбар беларускай мовы пры атрыманні талона электроннай чаргі ў вашай установе.

У выпадку, калі беларускамоўны наведнік не можа выбраць беларускую мову пры атрыманні талона электроннай чаргі, прашу паведаміць:
1. Чаму парушаюцца правы грамадзяніна, які не валодае дзяржаўнай рускай мовай, але валодае дзяржаўнай беларускай мовай, калі ён не мае магчымасці атрымаць беларускамоўны талон электроннай чаргі;
2. Калі будзе забяспечана магчымасць выбіраць беларускую мову ў апаратах, што выдаюць талон электроннай чаргі.

ПОДПІС

2. Прапанова выкарыстоўваць беларускую мову ў жыцці спартовага клуба

Назва месца, куды падаецца зварот
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

Несумнеўна, што спорт мае прамы ўплыў на фармаванне патрыятычнага складу характару, любові да Беларусі і родных мясцін. Спорт гуртуе народ. А ў Беларусі гэты народ — беларусы, і мова гэтага народу — беларуская.

Прапаную Вам зрабіць у новым сезоне наступныя захады:
• Прозвішчы гульцоў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;
• Гукавое і візуальнае суправаджэнне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;
• Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;
• Праграмы, афішы і іншую прадукцыю вырабляць з выкарыстаннем беларускай мовы;
• У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;
• Зрабіць беларускамоўную версію Вашага афіцыйнага сайта.

ПОДПІС

3. Прапанова даць тлумачэнні, чаму не выкарыстоўваецца беларуская мова

Назва месца, куды падаецца зварот
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

Прашу адказаць на наступныя пытанні:
1. Чаму ў аздабленні ўстановы зусім не выкарыстоўваецца беларуская мова;
2. Чаму супрацоўнікі зусім не карыстаюцца беларускай мовай;
3. Чаму некаторыя супрацоўнікі не разумеюць беларускую мову.

Прапаную правесці з супрацоўнікамі мерапрыемствы па ўдасканальванні іх валодання беларускай мовай, каб яны маглі якасна абслугоўваць наведнікаў і спыніць дыскрымінацыю наведнікаў паводле моўнай прыкметы.

ПОДПІС


Калі вы скарыстаецеся якім-н. з нашых зваротаў, ці напішаце арыгінальны зварот датычна абароны беларускай мовы, калі ласка, апублікуйце атрыманы адказ з хэш-тэгам #абароніммову у любой сацсетцы. Так мы і ўсе ахвотныя змогуць яго адшукаць, прааналізаваць, і выкарыстаць для ўдасканалення наступных зваротаў.


Створана на падставе дапаможніка Аліны Нагорнай і Ігара Случака "Абаронім мову" - Мінск, Медысонт, 2018, ISBN 978-985-7199-30-3. Публікуецца з ласкавай згоды аўтараў.


Яшчэ рэцэпты абароны моўных правоў на кожны дзень...