Абноўлена: 29.03.2019

  www.runy.deal.by

  • Менск, К.Маркса, 42

  +375 (29) 619-25-06

Час працы:
9.00-19.00
Год заснавання: 2008

Прапануем цыраты/плёнкі для выкарыстання ў сельскай, лясной і камунальнай гаспадарцы, а таксама будаўніцтве таварнай маркі "Светлица" ("Святліца"). Вытворчасць — навукова-вытворчая фірма "Шар", Санкт-Пецярбург: http://sharspb.ru/

Цыраты рознага прызначэння: для парнікоў і цяплярняў; для ўкрыцця глебы і мульчавання (агратэхнічныя); для ўладкавання стаўкоў, для гідраізаляцыі(геамембраны); для прышчэпкак і акуліровак у садаводстве і лясных гадавальніках.

- парніковая цырата "Светлица"/"Сьвятліца" палатно 6 м 150 мікрон. Тэрмін службы 7 і болей гадоў. Асабістыя выпрабаванні: прастаяла 9 гадоў -- за гэты час сусед ажаніўся, дачку нарадзіў, і яна ў трэці клас школы пайшла. У рулоне 50 пагонных м. Кошт за м паг. 13, 62 руб. (даведкава - кошт за м кв. 2,27 руб.);

- фотаразбуральная стужка "Чаранкок" для прышчэпкі і акуліроўкі ў садовай і лясной гаспадарцы.
У адной шпулі 100 м, шырыня стужкі 20 мм, таўшчыня 80 мкм. Шпулі хапае прыблізна на 500 абвязак. Ва ўмовах гадавальніка стужка самаразбураецца прыблізна за 3-4 месяцы. Кошт 9,40 руб. за 1 шпулю.

- агратэхнічныя цыраты "Белыя ночы" і "Чарнамор" для мульчавання закрытага і адкрытага грунта. Ідзе пад памідоры, агуркі, суніцы, бульбу, а таксама ў садаводтве -- пад ягаднікі.  Шырыня 1,2 м, таўшчыня 60 мікрон, у рулоне можа быць 200 або 400 м пагонных. Кошт залежыць ад аб'ёму: 0,37-- 1,10 руб. за м пагонны.

 

 

Даведка ад СВАІХ:

Прадпрыемства сп. Алеся Сушы (гэта іншы Алесь Суша, не той, каторы мастак, і не той, каторы ў Нацыянальнай Бібліятэцы) забяспечыць вас любой цыратай. Працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Беларуская без праблем.
 

  • Парніковая цырата "Светлица" ("Святліца") ў гадавальніку Слонімскага лясгаса

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.