Абноўлена: 24.11.2017
ShafaMinsk
shafa_gallery
shafa_gallery
- Менск, пр. Дзяржынскага, 9
+375296452055
Час працы:
Панядзелак-пятніца 12:00-19:00, субота 12:00-18:00
Панядзелак-пятніца 12:00-19:00, субота 12:00-18:00
Год заснавання: 2015

Кніжная Шафа (Книжный Шкаф) — кніжна-выставачная прастора, дзе пад адным дахам змяшчаюцца кніжныя выданні для ўсіх узростаў і праводзяцца фотавыставы беларускіх мастакоў + прадаюцца фотаматэрыялы (плёнкі, праяўляльнікі, папера і г.д).
Водгукі
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.
26.11.2017
Pavel Kolas
26.11.2017
Невялікая прыемная крама. Лепей, напэўна, ісьці ў будні дзень, бо ў суботу а 15ай патрапіў на паседжаньне нейкага клюбу, чальцы якога абмяркоўвалі кніжкі з фільмамі - але мо то адзіны раз на тыдзень, калі ён зьбіраецца. Нягледзячы на невялікае памяшчаканьне, прадстаўлены ўсе навінкі беларускай літаратуры за апошні год і нават пару гадоў (bravо таму, хто адказны за асартымэнт!). Калі бяз клюбу, па ўсіх прызнаках можна набыць кавы і міла пагутарыць пра кніжкі і кнігагандаль. З паркоўкай бяда, трэба тэлефанаваць па нумары ўверсе, тады адкрыюць шлягбаўм, інакш стаць можна толькі ля ДАІ, але платна. Агулам, цудоўнае месца!