Абноўлена: 03.04.2018

  by.solarventi.by

  solarventi.by     solarventi     ok.ru/solarventi  

  • Менск, вул. Чапаева, 3, оф. 221

  +375291208543

Час працы:
Пн-Пт 9:00-18:00
Год заснавання: 2017

Мы з'яўляемся афіцыйнымі прадстаўнікамі датскай кампаніі SolarVenti у Беларусі. Наш прадукт (сонечныя паветраныя колектары SolarVenti) цесна звязаны з нашай місіяй - прасоўванне энергаэфектыўных тэхналогій для ажыццяўлення прынцыпаў устойлівага развіцця. Мы лічым, што выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі мае падставы для развіцця ў Беларусі, таму што іх эфектыўнасць пацвярджаецца сусветным досведам.

SolarVenti - гэта сонечныя паветраныя калектары. Яны працуюць цалкам аўтаномна і ажыццяўляюць вентыляцыю і ацяпленне памяшканняў нават пры адсутнасці чалавека. Усе панэлі зроблены ў Даніі, а сама канцэпцыя сонечнай вентыляцыі распрацоўвалася вытворцамі з 1986 года. За гэты час больш за 60 000 SolarVenti былі ўсталяваныя ў розных краінах свету. Мы пачалі працу нядаўна - крыху больш за паўгады і вырашылі стартаваць адразу з якаснага прадукта. Пасля падлікаў і назіранняў можам дакладна сказаць, што нават ва ўмовах беларускага клімату выкарыстанне SolarVenti дасць патрэбны эфект - сухасць і цяпло ў доме.

Даведка ад СВАІХ:

Сонечны паветраны калектар вам прададуць і пракансультуюць па-беларуску, няма праблемы - тэлефануйце па пазначаным нумары. Толькі мантаж па-беларуску ажыццявіць наўрад ці а трымаецца, але паколькі мантаж - неабавязковая паслуга, цэтлік "абслугоўванне па-беларуску" тут паставіць лічым апраўданым.
 

  • Сонечныя паветраныя калектары абагрэюць ваш дом і пазбавяць яго ад лішняй вільгаці!

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.