Абноўлена: 06.03.2018

  starki.by

  • Бялынічы, СК "Ягадка", Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць

  +375336774499


Мы імкнемся захаваць нашую культуру, гісторыю і традыцыі для людзей, бо лічым гэта істотным для далейшага існавання незалежнай Беларусі.

На тэрыторыі аграсядзібы існуе музей беларускага быта, дзе вы можаце пабачыць розныя экспанаты.

Сама хата зроблена з традыцыйнага бярвеністага срубу, без сучасных матэрыялаў, згодна традыцыям і экалагічна чыста.

А яшчэ ё лазня. А ў хаце печка і групка.
Хочыце пачаставаць скрылькоў? - Усё магчыма!

актыўны адпачынак: сплавы на каноэ і байдарках, летнікі, паходы па балотах і лясах беларускай зямлі ды іншае. Кожнае вашае пажаданне будзе ўлічана, кожны замоўлены ў нас адпачынак унікальны адпаведна гасцям!

тэматычны адпачынак: беларускія святы (купалле, каляды, грамніцы, гуканне вясны ды іншыя). Унікальная прапанова - правядзіце час у свеце паўночна-амерыканскіх індзейцаў (ціпі, традыцыі, касцюмы ды іншае).

навучальны адпачынак : майстар-класы па хатняй гаспадарцы (традыцыйная беларуская кухня, загатоўка сена, прыгатаванне мукі і шмат іншага).

Даведка ад СВАІХ:

На ўсе тэлефанаванні крыштальна чыстай беларускай мовай адказвае гаспадар сядзібы сп. Алег. Гасцямі займаецца ён сам, а калі не ён, дык там таксама беларускую разумеюць і па-беларуску гавораць.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.