- Менск, вул. Платонава, 31 Б, офіс 7
+375 (44) 556-55-90
9.00-18.00

Інтэрнет-кнігарня, у якой можна набыць дзіцячыя кнігі на беларускай, ангельскай і рускай мовах.
Праект "Куфэрак Дзіцячых Кніг" (Сундучок детских книг) зараз рэалізоўваецца як: інтэрнэт-крама з аднайменнай назвай, літаратурны дзіцячых клуб "Сундучок", дабрачынны праект "Падвешаная кніга", цыклы інтэрв'ю "Чалавек Чытае" і "Сустрэча з Экспертам".
Мы вельмі любім дзіцячыя кнігі добрыя і розныя: вялікія і маленькія, вясёлыя і сумныя, сур'ёзныя і забаўляльныя, з каляровымі і чорна-белымі малюнкамі, і нават зусім без малюнкаў, таксама любім! Любім кнігі чытаць, кнігі гартаць, кнігі шукаць, кнігі падбіраць, кнігі рэкамендаваць, кнігі глядзець, пра кнігі казаць, з кнігамі падарожнічаць, кнігі дарыць (мы шчыра лічым, што Кніга - лепшы падарунак)! А яшчэ, мы заўсёды хацелі, каб кнігі чыталі ўсё-ўсё-ўсё вялікія і маленькія дзеці і іх бацькі! Калі вы з намі згодны, давайце сябраваць :)
Даведка ад СВАІХ:
Спасылкі, інтэрвію:
nn.by: Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы — беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект (21.11.2018)