Абноўлена: 18.11.2018

  symbal.by

  symbalby     symbal_by     symbalby  

  • Менск, пр-т Машэрава, д. 18

  +375 29 177-35-18

Час працы:
з 11:00 да 20:00 без выходных
Год заснавання: 2014

Разнастайныя рэчы, прысвечаныя беларускай мове, гісторыі, культуры, традыцыям і сімвалам. Вышымайкі і рэчы з беларускімі ўзорамі, цішоткі з гербам Пагоня і цікавымі прынтамі, бел-чырвона-белы сцяг, розныя беларускія сувеніры, беларускамоўная літаратура і шмат іншых разнастайных тавараў.

Даведка ад СВАІХ:

Бадай самы раскручаны бізнэс, які вырабляе рэчы і сувеніры ў нацыянальным стылі, пашыраецца і захоплівае новыя нішы штодня, прадукцыя прадаецца драбнейшымі рэсэлерамі ў рэгіёнах.
Арганізацыйная форма: індывідуальны прадпрымальнік (Павел Белавус, УНП: 691764397).
Мае некамерцыйнае крыло, якое называецца "АртСядзіба" (artsiadziba.by).
Сымбальбай - дакладна свае!

Інтэрвію і артыкулы:
euroradio.fm: Белавус: Галоўная ідэя — зрабіць усё, каб гэтая нацыя нахран не знікла (15.11.2018)
racyja.com: Павел Белавус: Мы ад пачатку стваралі папулярны прадукт
nn.by: Павел Белавус. «Пятнаццацісуткавая Беларусь» (13.04.2017)

 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Hanna Sliashynskaya
23.02.2018
Аднойчы замаўляла праз інтэрнэт краму Сымбаль.бай

Вельмі дапамог разабрацца з дастаўкай чалавек у жывым чаце. Сервіс цудоўны і валоданне мовай бездакорнае :)
Замова прыйшла ў час, і прадукцыя таксама якасная і прыгожая. Абавязкова буду карыстацца інтэрнэт крамай зноў!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Ihar Sluchak
10.02.2018
Файнае месца - цудоўнае беларускамоўнае абслугоўванне і душэўны падыход, добрыя зніжкі і звышпрыемная якасць, што вытрымлівае форс-мажорныя выпадкі. Вось напрыклад гэтую апранаху выпадкова закінуў у пралку на тэмп. 95 градусаў, думаў ужо што выцягну з аблупленым прынтом, а ўсё як у дзень, калі набыў. Цудоўна! Таму ўсім раю - адобрана "моўным інспектарам" па ўсіх пунктах і дадае +9,22% моцы пры сустрэчы з беларусафобамі :))

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Вольга Колас
28.12.2017
Наведала краму на Каляды, там было шматлюдна. Асартымент амаль такі ж, як ў Модным куце. Кошты гэтаксама. Набыла завушніцы з кулонам, якія з задавальненнем нашу.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Alina Nahornaja
27.12.2017
Symbal.by - гэта заўжды прыемнае, сямейнае і беларускамоўнае абслугоўванне, душэўная атмасфера, шырокая праграма зніжак - вельмі раю набываць калядныя і навогоднія падарункі менавіта тут. Ды і наогул, у любы час лепш наведваць менавіта ў іх - яны сапраўды СВАЕ! Сама так раблю і вам шчыра раю, коцікі! :)

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Ірына Ляшкевіч
24.12.2017
Сяброўка сказала, што сапраўдная беларуска не павінна цэлую гадзіну шукаць па ўсёй торбе касметыку. Для гэтага існуюць касметычкі. І вось цяпер уся мая штучная прыгажосць месціцца ў прыгожай касметычцы, набытай у краме symbal.by. І ёй там даволі камфортна, як і ўтульна ў самой краме ад прыгожых беларускіх тавараў, культуры абслугоўвання і гучання роднай мовы. Сапраўдны асяродак беларускасці. Прыемна там бываць.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Настасся Азарка
24.12.2017
Перыядычна замаўляю кнігі. Апошні раз з дастаўкай на адрас. Кемлівасць і аператыўнасць курʼера, а таксама хуткая апрацоўка замовы і маленькія падарункі спакушаюць вяртацца ў краму зноў і зноў, што вельмі цудоўна.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алесь Лявонаў
10.11.2017
Файнае месца, выдатныя рэчы. Унікальная крама!
Сапраўды гавораць па-беларуску і добра што адчынілі не толькі ў інтэрнэце, але і ў горадзе краму!

Поспехаў яе стваральнікам!