Шляхецкі тэатр "Захаранка Арт-груп"
Абслугоўванне па-беларуску
628

Абноўлена: 08.02.2018

  szlachtycz.by

  szlachta_teatr  

  • Менск, вул. Пляханава, д. 30

  +375 44 551 77 014

  +375 33 305 77 01

  +375 44 732 10 05

Год заснавання: 2014

Мы - апантаныя старадаўняй літвінскай шляхецкай культурай і з радасцю дзелімся сваёй апантанасцю. Калісьці нашая шляхта па-сапраўднаму валодала ўменнем бавіцца.
Сёння Шляхецкі тэатр гатовы перадаць частку гэтага ўмення, незалежна ад таго, якое свята мы з вамі ладзім!
Вяселлі, карпаратывы, банкеты, юбілеі, экскурсіі, шоў-праграмы, камандаўтвараючыя гульні - цалкам па-шляхецку і цалкам па-беларуску!

Шляхецкі тэатр - не канцэртная агецыя, што наймае артыстаў аднекуль звонку для таго, каб зладзіць імпрэзу. Мы - невялікі гурт людзей, што калісьці ўзялі сабе за правіла: "Ніколі не кажы нікому аб тым, што ты не ўмееш рабіць сам!" Гэтым мы ўскладнілі сабе задачу, але ж у выніку па-сапраўднаму навучыліся:

  • Шыць сапраўдныя гістарычныя строі;
  • Валодаць шляхецкай зброяй ад яе вырабу да валодання ў баі;
  • Ездзіць верхам па канонах старадаўняй шляхецкай коннай школы;
  • Граць на старадаўніх музычных інструментах;
  • Танчыць старадаўнія танцы;
  • Бавіцца так, як спрадвек рабілі нашыя продкі ды рабіць шмат іншых цікавых рэчаў!

У чым нашае прызначэнне? Мы робім гісторыю нашай славутай зямлі зноў па-сапраўднаму жывой! А яшчэ спрабуем перадаць нашае захапленне ёю нашым гасцям.

Хочаце прымерыць старадаўні кунтуш ці ўзяць у руку сапраўдную шляхецкую шаблю ці канчар? Жадаеце навучыцца танчыць старадаўнія танцы альбо правільна казаць зычанні? Марыце пакаштаваць адроджанага шляхецкага крупніку ці выпіць чарку гарэлкі з ляза баявой зброі? 

Тады тэлефануйце альбо пішыце, і мы ўвасобім вашыя мары ў жыццё!

Шляхецкі тэатр "Захаранка Арт-груп" - вашае свята ў шляхецкіх танах і выключна па-беларуску!

 

Шляхецкі тэатр "Захаранка Арт-груп"

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.