Рэклама VK (ІП Манкевіч А.А., таргетолаг)
Часткова па-беларуску
850

Абноўлена: 29.01.2020

  blogtargetbel  

  • Магілёў, пр. Шмідта, 2

  +375 44 453-30-54

Год заснавання: 2019

Рэклама ў ВК. Канкурэнтны аналіз. Раскрутка суполак у ВК праз таргетыраванную рэкламу. Планаванне і парады па правядзенні рэкламных кампаній у VK.

Напрыклад, вы рэкламуеце нейкую паслугу для нейкага рэгіёна. І ў вас ё канкурэнт(-ы) як з вашага горада, вобласці, так і з усёй рэспублікі, ці краін замежжа (Расія, Украіна). Мы можам:
1. Сабраць усіх тых, хто з вашай мясцовасці падпісаны на іх у ВК, цікавіцца спецыфікай вашай дзейнасці (лайкае канкурэнтаў, піша каментары, не лайкае, але заходзіць і чытае);
2. Паглядзець, на якія яшчэ суполкі падпісаны ў ВК падпісанты вашых канкурэнтаў;
3. Цікавасці і інтарэсы падпісантаў вашых канкурэнтаў;
4. Пол, узрост падпісантаў канкурэнтаў;
5. Паглядзець як канкурэнты рэкламуюцца ў ВК, на іх крэатывы і рэакцыю на іх аўдыторыі;
6. Можам сабраць тых, хто сёння/ўчора, ці ў гэтым месяцы, альбо ў мінулым падпісаўся на суполкі вашых канкурэнтаў у ВК;
7. Паглядзець які кантэнт канкурэнтаў выклікае найбольшую цікавасць іх аўдыторыі.
... і яшчэ шмат чаго насамрэч ...

Усю гэтую і не толькі гэтую інфармацыю магчыма сабраць з дапамогай спецыяльнага інструмента таргетолага — парсера, без якога паспяховая праца па раскрутцы суполкі ў ВК не магчыма. Мы выкарыстоўваем два парсеры: Pepper ninja і Церебро. Далей, маючы вынік ад парсера, можна надзвычай эфектыўна праводзіць рэкламныя кампаніі.

Звяртайцеся! Вашы грошы на рэкламу ў ВК не будуць змарнаваныя! Гарантуем мінімальны кошт за новага падпісчыка і максімальную эфектыўнасць укладанняў!

Шчыра рады мець справу з кліентамі, якія робяць бізнес па-беларуску!

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2020: па-беларуску даступна ўсё, акрамя бланкаў папяровых дагавароў. Вусныя і пісьмовыя кансультацыі, штодзённая супраца і працоўныя чаты па-бел без праблем.
 

Рэклама VK (ІП Манкевіч А.А., таргетолаг)

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Pavel Kolas
06.01.2020
Супрацоўнічаў са сп. Манкевічам па розных нагодах, у рамках невялікай рэкламнай кампаніі ў VK таксама. Раней наладжваў рэкламу сам метадам "саматужны СММ", але сп. Манкевіч прадэмастраваў такія вынікі, якіх я ніколі сам не дасягаў. Калі б звярнуўся адразу - адшчадзіў (ці больш эфектыўна выкарыстаў бы) кучу грошай. Раю паслугі сп. Манкевіча ўсім зацікаўленым асобам, і, безумоўна, буду звяртацца яшчэ сам.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Цвярдоўскі Ягор
05.01.2020
Я адзін з стваральнікаў суполкі Вуж на патэльні
Мэта нашай суполкі папулярызацыя і пашырэнне выкарыстоўвання беларускай мовы.
Дзеля гэтага мы выкарыстоўваем суполку “ВКонтакте”, перакладаем мемы, робім свае, робім падкасты, відэа і стрымы.

Аляксей знайшоў нас і прапанаваў сваю дапамогу у прасоўванні нашай суполкі. На той момант у нас было 240 падпісантаў.

Нам падабаецца працаваць з Аляксеем бо:
За некалькі месяцаў мы дасягнулі 3650+ падпісантаў
Аляксей дасягнуў нізкага кошту за падпісанта.
Аляксей рабіў усё сам, з нашага боку былі толькі грашовыя пытанні.

Раю Аляксея як добрага адмыслоўца у маркетынге суполак у «Вконтакте»

Стваральнік суполкі Вуж на патэльні
Цвярдоўскі Ягор
Telegram: https://t.me/egor_kt