Публічная аферта

Тэрміны

Адміністрацыя Сайта – прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Майстар Вэб Програмінг Сэрвісэз”, УНП 191921466.

Сайт – сукупнасць візуальнай і тэкставай інфармацыі, а таксама праграмна-тэхнічныя сродкі, размешчаныя ў сетцы інтэрнэт пад даменным імем SVAJE.BY.

Інфармацыйныя паслугі – прадастаўленне разнастайнай інфармацыі на платнай і бясплатнай аснове, а таксама прадастаўленне онлайн-сэрвісаў для карыстальнікаў праз сайт, размешчаны пад даменным імем SVAJE.BY.

Карыстальнік паслуг – фізічныя і юрыдычныя асобы, якія карыстаюцца паслугамі Сайта.

Карыстальніцкая інфармацыя – звесткі, якія прадастаўляе пра сябе пры рэгістрацыі на Сайце карыстальнік паслуг.

Водгук – інфармацыя, якую размяшчае на Сайце карыстальнік аб таварах, паслугах, суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці альбо іншага кшталту.

  1. Прадмет пагаднення

1.1. Сайт SVAJE.BY прапануе карыстальнікам інфармацыйныя паслугі на ўмовах, вызначаных у гэтым карыстальніцкім пагадненні (далей – Карыстальніцкае пагадненне). Карыстальніцкае пагадненне замацоўвае правілы і ўмовы карыстання Сайтам, правы і абавязкі карыстальнікаў паслуг і Адміністрацыі Сайта.

 

1.2. Карыстальніцкае пагадненне з’яўляецца дамовай далучэння згодна з арт. 398 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, заключаецца шляхам прыняцця Карыстальнікам ўмоў гэтага пагаднення ў поўным аб’ёме без якіхсьці зменаў ці агаворак. Паслугі аказваюцца на ўмовах “як ёсць” і без гарантый з боку Адміністрацыі Сайта ў выпадку неадпаведнасці паслуг чаканням Карыстальніка, а таксама пры ўзнікненні немагчымасці часова аказваць паслугі альбо забеспячыць захаванне размешчанай на Сайце інфармацыі па тэхнічных ці іншых прычынах.

 

1.3. Карыстанне інфармацыйнымі паслугамі Сайта і ажыццяўленне любых дзеянняў на Сайце азначае, што Карыстальнік прымае і абавязуецца выконваць усе ўмовы Карыстальніцкага пагаднення. Пры рэгістрацыі на Сайце Карыстальнік дадаткова пацвярждае, што прымае ўмовы Карыстальніцкага пагаднення, шляхам прастаўлення адметнага знака насупраць фразы “Я абавязуюся выконваць умовы Карыстальніцкага пагаднення сайта SVAJE.BY”.

 

  1. Правы і абавязкі бакоў Карыстальніцкага пагаднення

2.1. Правы і абавязкі Карыстальніка

2.1.1. Карыстальнік мае права карыстацца паслугамі Сайта ў поўным аб’ёме альбо часткова, а таксама ў любы час адмовіцца ад паслуг Сайта і/ці ануляваць рэгістрацыю на Сайце шляхам выдалення уліковага запісу на Сайце.

2.1.2. Для выкарыстання некаторых паслуг карыстальнік абавязаны прайсці працэдуру рэгістрацыі (напрыклад, размячшэне водгукаў, каментароў), спіс такіх паслуг вызначаецца Адміністрацыяй Сайта.

2.1.3. Карыстальнік абавязуецца выконваць умовы гэтага Карыстальніцкага пагаднення, у тым ліку прадаставіць дакладныя і поўныя звесткі пры запаўненні анкеты для рэгістрацыі на Сайце.

2.1.4. Пры карыстанні паслугамі Сайта Карыстальнік абавязаны дзейнічаць добрасумленна і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці,

- не ажыццяўляць дзеянняў, якія могуць парушыць нармальнае функцыянаванне Сайта і неналежнае распаўсюджанне карыстальніцкай інфармацыі;

- не распаўсюджваць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, асабліва калі такая інфармацыя можа закрануць годнасць і добрую рэпутацыю фізічнай асобы альбо нанесці шкоду дзелавой рэпутацыі суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці;

- не распаўсюджваць неэтычную ці непрыстойную інфармацыю, якая не адпавядае агульна прынятым нормам маралі і звычаям дзелавой камунікацыі.

2.1.5. Карыстальнік можа патрабаваць ад Адміністрацыі Сайта выдаліць інфармацыю, размешчаную пра яго  на Сайце, акрамя водгукаў карыстальнікаў, пры ўмове што яны не парушаюць Карыстальніцкае пагадненне, і спасылак на іншыя публічныя інфармацыйныя рэсурсы.

 

2.2. Правы і абавязкі Адміністрацыі Сайта

2.2.1. Адміністрацыя Сайта абавязуецца аказваць паслугі згодна з умовамі Карыстальніцкага пагаднення і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.2.2. Адміністрацыя Сайта гарантуе, што персанальныя дадзеныя, якія карыстальнікі прадастаўляюць пры рэгістрацыі на Сайце, будуць выкарыстоўвацца выключна для аказання паслугі і не могуць быць перададзены трэцім асобам за выключэннем выпадкаў, названых у п. 3.3, а таксама запытаў кампетэнтных дзяржаўных органаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

2.2.3. Адміністрацыя Сайта мае права збіраць і захоўваць інфармацыю пра ўсе дзеянні, якія карыстальнікі ажыццяўляюць пры карыстанні паслугамі Сайта, у тым ліку звесткі пра ІР-адрэсы, cookies і адрэсы старонак, якія праглядаў карыстальнік. Адміністрацыя Сайта абавязуецца выкарыстоўваць такую інфармацыю толькі для паляпшэння якасці паслуг і іншых законных мэтаў.

2.2.4. Адміністрацыя Сайта мае права праводзіць праверку (мадэрацыю і прэмадэрацыю) інфармацыі, якую размяшчаюць карыстальнікі, з мэтай не дапускаць апублікавання альбо выдаляць апублікаваную карыстальнікам інфармацыю, калі яе распаўсюд можа прывесці да парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, правоў і законных інтарэсаў трэціх асоб альбо калі такая інфармацыя з’яўляецца неэтычнай, абразлівай ці па іншых прычынах не адпаведнай гэтаму Карыстальніцкаму пагадненню. Адміністрацыя Сайта, у тым ліку, мае права выдаляць, рэдагаваць альбо пераносіць у іншы раздзел водгукі, якія памылкова размешчаны ў неадпаведным каталогу альбо відавочна адносяцца да іншага адрасата.

2.2.5. Адміністрацыя Сайта мае права ануляваць рэгістрацыю на Сайце (заблакаваць уліковы запіс) і спыніць аказанне паслуг карыстальніку, які парушае ўмовы Карыстальніцкага пагаднення.

2.2.6. Адміністрацыя Сайта мае права вызначаць парадак і спосабы аказання паслуг, у тым ліку пашыраць ці скарачаць набор паслуг, змяняць характар і спосабы іх аказання, вызначаць і змяняць тэхнічныя параметры для размяшчэння інфармацыі (максімальны аб’ём водгукаў і далучаных файлаў і інш.) і любых іншых аперацый на Сайце.

2.2.7. Адміністрацыя Сайта мае права ў любы час часова прыпыніць ці канчаткова спыніць аказанне паслуг.

 

  1. Умовы размяшчэння інфармацыі на Сайце і адказнасць бакоў

3.1. Умовы размяшчэння водгукаў, каментараў, адказаў на водгукі:

- забараняецца размяшчаць на Сайце інфармацыю, якая відавочна не адпавядае тэматыцы Сайта, з’яўляецца прыхаванай рэкламай камерцыйнага альбо палітычнага характару, можа ўвесці спажыўцоў у зман, можа быць расцэнена як пагроза, заклік да супрацьпраўных дзеянняў альбо як праява дыскрымінацыі альбо іншым чынам парушыць заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

- забараняецца размяшчаць на Сайце інфармацыю, якая парушае аўтарскія правы ці правы на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці трэціх асоб;

- забараняецца размяшчаць на Сайце звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і/ці могуць парушыць правы і законныя інтарэсы трэціх асоб, у тым ліку закрануць годнасць і добрую рэпутацыю фізічнай асобы альбо нанесці шкоду дзелавой рэпутацыі суб’екта прадпрымальніцкай дзейнасці;

- забараняецца публікаваць на Сайце персанальныя дадзеныя і падобную асабістую інфармацыю (тэлефон, адрас, асабістую перапіску і інш.) пра трэціх асоб без іх згоды;

- забараняюцца размяшчаць неэтычныя, непрыстойныя альбо не адпаведныя агульным нормам маралі выказванні, а таксама выказванні ад імя іншай асобы.

3.2. Карыстальнік праінфармаваны аб тым, што ўся размешчаная ім на Сайце інфармацыя з’яўляецца публічнай, мусіць адпавядаць заканадаўству і прынцыпу добрасумленнасці.

3.3. Інфармацыя, размешчаная Адміністрацыяй Сайта, таксама як і дызайн, праграмнае забеспячэнне Сайта і іншыя звязаныя з ім аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ахоўваюцца згодна заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве.

3.4. Цытаванне інфармацыі, размешчанай на Сайце, дазваляецца толькі са спасылкай на крыніцу публікацыі.

 

  1. Адказнасць

4.1. Карыстальнік асабіста нясе адказнасць за размяшчэнне інфармацыі, публікацыя якой парушае заканадаўства і/ці ўмовы Карыстальніцкага пагаднення і абавязуецца асабіста і за свой кошт урэгуляваць любыя прэтэнзіі, звязаныя з размяшчэннем такой інфармацыі на Сайце. Адміністрацыя Сайта можа праводзіць праверку размешчанай на Сайце інфармацыі, але ж не нясе адказнасць за інфармацыю, размешчаную карыстальнікамі. Карыстальнік праінфармаваны, што ў некаторых выпадках распаўсюд непраўдзівай, недакладнай альбо іншай інфармацыі можа прывесці да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці, а таксама даць падставы трэцім асобам для спагнання кампенсацыі маральнай шкоды, рэальных страт альбо страчанай выгады.

4.2. Карыстальнік пагаджаецца з тым, што ў выпадку ўзнікнення прэтэнзій ад трэцяй асобы, у дачыненні да якой карыстальнікам размешчана інфармацыя на Сайце, Адміністрацыя Сайта прадастаўляе па яе пісьмовым запыце кантактныя дадзеныя карыстальніка (прозвішча, імя, тэлефон, адрас электроннай пошты згодна з  дадзенымі анкеты, запоўненай карыстальнікам пры рэгістрацыі) для ўрэгулявання прэтэнзіі асабіста карыстальнікам.

4.3. За парушэнне Карстальніцкага пагаднення і/ці супрацьпраўнае размяшчэнне інфармацыі на Сайце Карыстальнік таксама нясе адказнасць перад Адміністрацыяй Сайта, якая можа патрабаваць кампенсацыі страт згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама выплаты штрафа за кожны факт парушэння ў памеры 15 (пятнаццаці) базавых велічынь.

4.4. Адміністрацыя Сайта можа абмежаваць магчымасці для размяшчэння водгукаў і каментараў для карыстальнікаў, якія парушылі ўмовы Карыстальніцкага пагаднення, а таксама ў выпадку прад’яўлення прэтэнзій альбо ў іншых выпадках для высвятлення пазіцый бакоў, памяншэння рызыкі канфлікту альбо негатыўных наступстваў ад яго. У любым выпадку Адміністрацыя Сайта не нясе адказнасці за любыя выказванні карыстальнікаў.

4.5. Адміністрацыя Сайта не адказвае за невыкананне абавязацельстваў, калі да яго прывялі абставіны форс-мажор, а таксама пашкоджанні кампутарных ці электрычных сетак, іншыя тэхнічныя аварыі альбо супрацьпраўныя дзеянні трэціх асоб, якія Адміністрацыя Сайта не магла прадбачыць ці папярэдзіць.

4.6. Адміністрацыя Сайта не нясе адказнасці за якасць тавараў і паслуг, інфармацыя пра якія размешчана на Сайце.

 

  1. Парадак унясення зменаў у Карыстальніцкае пагадненне

5.1. Любыя змены ў Карыстальніцкае пагадненне ўносяцца Адміністрацыяй Сайта ў аднабаковым парадку і набываюць моц на наступны дзень пасля публікацыі актуальнай версіі Карустальніцкага пагаднення на Сайце.

5.2. Змены, якія ўносяцца ў Карыстальніцкае пагадненне ў сувязі са зменамі заканадаўства, набываюць моц з даты ўступлення ў сілу адпаведных нарматыўных прававых актаў.

5.3. Адміністрацыя Сайта інфармуе карыстальнікаў аб змяненні Карыстальніцкага пагаднення шляхам публікацыі яго абноўленай версіі на Сайце. Адміністрацыя Сайта не абавязана персанальна паведамляць карыстальнікам  аб зменах у Карыстальніцкім пагадненні.

5.4. У выпадку, калі карыстальнік нязгодны са зменамі ў Карыстальніцкім пагадненні, ён абавязаны адмовіцца ад выкарыстання паслуг Сайта і ануляваць сваю рэгістрацыю на Сайце. Далейшае выкарыстанне паслуг Сайта пацвярджае згоду карыстальніка з Карыстальніцкім пагадненнем з усімі зменамі, у тым ліку ўнесенымі пасля моманту яго рэгістрацыі.

5.5. Гэтае Карыстальніцкае пагадненне з’яўляецца абавязковым для ўсіх карыстальнікаў Сайта незалежна ад моманту іх рэгістрацыі.

 

  1. Заключныя палажэнні

6.1. Гэта Карыстальніцкае пагадненне з’яўляецца дамовай паміж Адміністрацыяй Сайта і карыстальнікамі аб парадку выкарыстання паслуг Сайта і замяняе сабой усе іншыя папярэднія дамоўленасці, калі такія былі.

6.2. Бакі пагаджаюцца, што парадак аказання бясплатных паслуг Сайта не рэгулюецца заканадаўствам аб ахове правоў спажыўцоў.

6.3. Нядзейснасць некаторых умоў гэтага пагаднення не будзе ўплываць на юрыдычную сілу іншых палажэнняў Карыстальніцкага пагаднення.

6.4. Усе пытанні, якія застануцца не ўрэгуляваныя гэтым пагадненнем, будуць вырашацца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі актамі Адміністрацыі Сайта. Магчымыя спрэчкі, звязаныя з выкарыстаннем паслуг Сайта, будуць вырашацца ў адпаведнасці з нормамі матэрыяльнага і працэсуальнага права Рэспублікі Беларусь. Пад тэрмінам “заканадаўства”, калі не пазначана інакш, трэба разумець як заканадаўства Рэспублікі Беларусь, так і заканадаўства месца знаходжання карыстальніка.

6.5. Ніякія палажэнні гэтага пагаднення не могуць быць падставай для ўзнікнення паміж Адміністрацыяй Сайта і карыстальнікам(і) агенцкіх адносінаў, сумеснай дзейнасці, працоўных адносінаў ці іншых адносінаў акрамя канкрэтна названых у Карыстальніцкім пагадненні.
 

7 верасня 2017г.