Абноўлена: 02.03.2018

  uladz.rymsha/posts/1780381508709402  

  • Менск, Каменнагорская, 16

  +375 29 642 06 41

Час працы:
9:30 - 21:30 (7 дзён на тыдні)
Год заснавання: 2018

"Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку".
---
Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны* Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту".
За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека.
ТОЛЬКІ Ў АДНАГО!
Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал.

Трохі гісторыі:
Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быў зроблены ў 1992-93 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны.
Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты".
Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ.
Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку".

Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра.

За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

---
* Герб «Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995).
14 траўня 2007 году ўрад Беларусі надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці.

 

  • "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку"

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.