Абноўлена: 06.03.2018

  groups/vandrouki.u.minulaje     vandrouki_u_minulaje     vandrouki.u.minulaje  

  • Менск

  +375 29 564-70-09

Год заснавання: 2013
"Вандроўкі ў мінулае", Павел Дзюсекаў, Менск
Click to enlarge
 

Праект "Вандроўкі ў мінулае" працуе згодна з прынцыпам "Free Walking Tours" - гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога зьяўляецца азнаямленьне зь гісторыяй гораду. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасьцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім сьвеце і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.

Кожны жадаючы можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэньні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекту, пакінуўшы 5-10 рублёў "на гарбату". Ці колькі зможаце.

Загадзя запісвацца на вандроўкі ня трэба. Сярэдняя працягласьць экскурсіі - 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца на беларускай мове пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек І НЕ АДБЫВАЮЦЦА Ў ДОЖДЖ!



Усе экскурсіі праекту можна замовіць прыватна для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны вам дзень і час.
Кошт вандроўкі на беларускай ці рускай мове - 80 руб., на англійскай – 100 руб.
Колькасьць удзельнікаў - ад 1 да 50 чалавек.

Кантактны e-mail: PavelDziusekau@gmail.com
 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Kasia Adamovič
15.09.2017
Былі на экскурсіях Паўла два разы, але кожны раз гэта маленькае свята. Інфармацыя падаецца вельмі легкім стылем, з юмарам. На колькі раней не падабалася слухаць экскурсаводаў са школы, настолькі Павал зараз ламае усе стэрыатыпы. Гэтыя экскурсіі варта паспрабаваць хоць раз.