Абноўлена: 25.01.2018

  vilki.by

  www.facebook.com/vilkiby

  vk.com/vilkiby

  • Менск, вул. Чапаева, 3.

  +375 29 17 72299

  +375 29 26 72299

Час працы:
з 11 да 22.00
Год заснавання: 2016

Першая ў Мінску дастаўка страў беларускай нацыянальнай кухні.

Аўтэнтычная дастаўка ежы «Шпаркія вілкi» – ваш лепшы выбар.

«Шпаркія вілкi» — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак.

Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

Стравамі ад «Шпаркія вілкi» насыціцца любы чалавек: адна порцыя важыць 420—430 грама.

Паслугі

• Дастава ежы ў гаршчэчках па горадзе ў хату і офіс: сняданак, абед, вячэра.
• Утульнае кафэ ў ціхім цэнтры сталіцы па адрасе вуліца Чапаева, 3.
• Кэйтарынг (арганізацыя харчавання супрацоўнікаў кампаній і прыватных асоб у памяшканні і на выязным абслугоўванні).

Даведка ад СВАІХ:

"Шпаркія Вілкі" - найперш інтэрнэт-дастаўка ежа, але таксама і рэальная кавярня ў цэнтры. Тут ідэйна-"наша" кіраўніцтва, але персанал адстае. Дыспетчаркі хоць і праінструктаваныя адказваць на беларускай, але практыкі маюць мала, таму могуць пераходзіць на самі ведаеце якую мову. Пра кур'ераў казаць не выпадае. Агулам, кіраўніцтва, як і шмат дзе, зазначае праблемы з пошукам беларускамоўных супрацоўнікаў, але, спадарства, стварайма попыт і практыку дыспетчаркам і кур'ерам, усё будзе!
 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Andrej Najdoŭski
03.08.2018
На сайце добрая беларуская мова, але ж ні апэратарка, ні кур’ер па-беларуску не размаўлялі. Замаўляў у іх абедзены сэт "Смачна есці", прывезьлі прыкладна праз гадзіну. Боршч ужо пасьпеў састыць, але ж быў вельмі смачны, як, дарэчы, і астатнія стравы. Ну й бабка сапраўды была ў гаршэчку. Порцыі вялізныя, але ў параўнаньні з папулярнымі сёньня ў Менску сэрвісамі дастаўкі ежы ў гэтай канторы ўсё ж трохі дарагавата

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Vasili Melekh
13.12.2017
Карысталіся сэрвісам аднойчы.
Справа была ў суботу, замову зрабілі дзесьці каля паловы чацвертай дня.
Замаўлялі 2 бабкі: адну з лалосем і грыбамі, другую з грудзінкай, і адну порцыю капусты з грыбамі.
Тут трэба яшчэ зрабіць зноску, што бабка з грудзінкай замаўлялася дачцы, якая адмаўляецца ўжываць грыбы і рыбу ў любым выглядзе.

Нас папярэдзілі, што чакаць прыдзецца да 17.00, раней аніяк. Пагадзіліся.
У 17.10 патэлефанавалі першы раз і спыталіся ці не забыліся пра нас. Адказалі нам, што праз 10 хвілін усе будзе.
У 17.30 патэлефанавалі другі раз - адказалі, што ежа едзе і хутка-хутка ўсе будзе.
Кур'ер даехаў да нас у 17.50.

Галодныя, што ваўкі :) адчынілі глечыкі, пачынаем есці і ... :) дачка ў сваёй бабцы з грудзінкай адшуквае грыб :)
Мы кажам ей, не хвалюйся, выпадкова трапіў, бывае ... але там дзе адзін, там і другі, і трэці ... Карацей замест бабкі з грудзінкай прывезлі нам бабку з грыбамі.
Жонка, якая ніколі ні на кога не скардзіцца, не вытрымала і патэлефанавала у "Вілкі", распавяла пра бабку з грыбамі. На што атрымала цікавы адказ, цытата:
"Знаете, ВОЗМОЖНО вы и и правы ..." (с)
Магчыма?! Вось і пачаставліся! :)

Дарэчы, на мой густ, бабка была не салёная, і крыху "сухаватая".
Дзякуй, але ахвоты спрабаваць болей няма.
  26.01.2018, Шпаркія вілкі

Вiтаем.
Ад усяго калектыву прыносім выбачэнні за сітуацыю, што склалася.
З радасцю зробім і даставім вам бабку з грудзінкай задарма.
Што да солі ў страве. Ва ўсіх густы розныя. У гэтым пытанні мы кіруемся думкай, што шмат солі не вельмі добра ўплывае на здароўе.