Спіс усіх выканкамаў Беларусі са спасылкамі на формы электронных зваротаў
Выканаўчая ўлада - часты адрасат зваротаў, звязаных з беларускай мовай, таму для вашай зручнасці ніжэй сабраныя спасылкі на ўсе 160 выканаўчых камітэтаў Беларусі.
Зваротам у выканкам можна:
* замяняць вулічныя шыльды, указальнікі, дарожныя знакі на беларускамоўныя
* беларусізаваць гарадскі транспарт (прыпынкі, агучванне, квіткі)
* адкрыць беларускамоўную школу, клас, садок, гурток
* высветліць, чаму беларуская мова адсутнічае ў канкрэтных месцах
* атрымаць беларускамоўныя дамовы і дакументы з раённымі ўстановамі, з якімі маеце камунікацыю (ЖКГ, РАУС і іншыя) - часам зручна націснуць на іх праз выканкам
* дадаць беларускую мову на інфармацыйныя стэнды ў грамадскіх месцах (лякарні, вакзалы і іншыя).
* ініцыяваць пераслед беларусафобаў - менавіта выканкамы штрафуюць тых, што публічна зневажае беларускую мову ці стварае перашкоды ў карыстанні ёю
* і шмат чаго іншага.
Таксама пачытайце, як правільна аформіць і адаслаць зварот.
Абаронім беларускую мову разам!