СВАЕ: месцы і паслугі па-беларуску

#выконвайхуткаснырэжым

Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску!

Вы можаце паўплываць на тое, каб вулічныя паказальнікі, шыльды і дарожныя знакі былі на беларускай мове. І праз свае сацсеткі падштурхнуць іншых далучыцца!

Мы падрыхтавалі звароты на розныя выпадкі. Зрабіце наступнае, каб бачыць беларускую мову на сваёй вуліцы:

  1. абярыце прыклад звароту, які пасуе
  2. дашліце яго
  3. распавядзіце пра гэта ў сваіх сацсетках (fb, vk, ok, instagram) з хэштэгамі #выконвайхуткаснырэжым і #абароніммову

Таксама пачытайце, як правільна аформіць і адаслаць зварот.

Сярод тых, хто зробіць публікацыі з хэштэгам #выконвайхуткаснырэжым, мы 22 верасня 2019 г. праз генератар выпадковых лікаў разыграем кнігі Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» з аўтографам аўтара.

Абаронім беларускую мову разам!

Звароты

1. Назва вуліцы толькі па-руску, шыльды ў добрым стане

ПРАПАНОВА ПРАДУБЛЯВАЦЬ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ШЫЛЬДЫ І ІНШЫЯ ПАКАЗАЛЬНІКІ З НАЗВАМІ ВУЛІЦ

ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
(АБО: адміністрацыя ХХХХХХХ раёна г. ХХХХХХ)
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

Самым адметным і нязменным, што ёсць у Беларусі і ў беларусаў, з’яўляецца беларуская мова. Гэта наша гісторыка-культурная і духоўная спадчына, якую мы абавязаны берагчы згодна арт. 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прапаную прадубляваць надпісы на вулічных шыльдах у г. ХХХХХХХ (АБО: на вул. ХХХХХХХ) па-беларуску ў выпадку, калі паказальнік выраблены на рускай мове, або вырабіць новы двухмоўны паказальнік.
(АБО: Прапаную ўстанавіць у г. ХХХХХХХ (АБО: на вул. ХХХХХХХ) вулічныя паказальнікі на беларускай мове.)
У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

2. Назва вуліцы толькі па-руску, але шыльды старыя, ці пашкоджаныя, ці тэкст з памылкамі

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ШЫЛЬДУ З НАЗВАЙ ВУЛІЦЫ ЗАМЕСТ ПАШКОДЖАНАЙ РУСКАМОЎНАЙ, АБО РУСКАМОЎНАГА ВУЛІЧНАГА ПАКАЗАЛЬНІКА З ГРАМАТЫЧНЫМІ ПАМЫЛКАМІ

ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
(АБО: адміністрацыя ХХХХХХХ раёна г. ХХХХХХ)
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

Па вул. ХХХХХХХХХХХ, дом ХХХ знаходзіцца пашкоджаны вулічны паказальнік, які не выконвае сваіх інфарматыўных функцый (АБО: знаходзіцца вулічны паказальнік з граматычнымі памылкамі). Прашу замяніць дадзены вулічны паказальнік на новы беларускамоўны. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

3. Тэкст па-беларуску ёсць, але з беларускай пераклалі, а не транслітаравалі

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ШЫЛЬДУ З НАЗВАЙ ВУЛІЦЫ ЗАМЕСТ РУСКАМОЎНАГА ВУЛІЧНАГА ПАКАЗАЛЬНІКА, НАДПІС НА ЯКІМ ЗРОБЛЕНЫ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ З БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ НА РУСКУЮ, А НЕ Ў ТРАНСЛІТАРАЦЫІ З БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ НА РУСКУЮ (для вуліц, што з’явіліся пасля 2 сакавіка 2011 года)

ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
(АБО: адміністрацыя ХХХХХХХ раёна г. ХХХХХХ)
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

У адпаведнасці з законам “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” назвы вуліц, што з’явіліся пасля 2 сакавіка 2011 года, павінны перадавацца на рускую мову метадам транслітарацыі з беларускай мовы. Вуліца ХХХХХХХ з’явілася пасля 2 сакавіка 2011 года, але вулічны паказальнік, што знаходзіцца па вул. ХХХХХХХХ, дом ХХХ выкананы ў рускамоўным напісанні метадам перакладу з беларускай мовы на рускую, што з’яўляецца парушэннем вышэйзгаданага закону. Прашу замяніць дадзеную шыльду на новую беларускамоўную (АБО: вырабіць новую рускамоўную шыльду з надпісам вуліцы ў транслітарацыі з беларускай мовы). У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

4. Асобны выпадак: вуліца перайменавана, шыльды па-руску замяніць не паспелі

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫМІ ШЫЛЬДЫ З НОВЫМІ НАЗВАМІ ВУЛІЦ ЗАМЕСТ РУСКАМОЎНЫХ СА СТАРЫМІ НАЗВАМІ

ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

ХХ МЕСЯЦ 20ХХ года ХХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі, АБО: сельскі) Савет дэпутатаў прыняў рашэнне № ХХХ аб перайменаванні вуліцы (вуліц) НАЗВА НАСЕЛЕНАГА ПУНКТА. Але да сённяшняга часу шыльды не на ўсіх дамах заменены на актуальныя. Прашу замяніць дадзеныя шыльды на беларускамоўныя шыльды з надпісамі: ПІШАМ ПА-БЕЛАРУСКУ НАЗВЫ НОВЫХ ВУЛІЦ. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

ВАЖНА:
Дадзены прыклад звароту падыходзіць пры перайменаванні вуліцы, калі трэба мяняць шыльды.
Рашэнне Савета дэпутатаў аб перайменаванні вуліц, на якое можна спасылацца ў звароце, можна знайсці на сайце выканкама ці ў мясцовай газеце.
Калі рашэнне Савета дэпутатаў не знайшлося, можна абгрунтаваць вашую прапанову сваімі словамі.
Хоць рашэнне аб назвах вуліц прымае Савет дэпутатаў, грошы на замену і ўстаноўку вулічных шыльд дае выканкам. Таму трэба звяртацца менавіта ў выканкам.

5. Асобны выпадак: новая вуліца, шыльдаў яшчэ няма

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫМІ ШЫЛЬДЫ З НАЗВАМІ ВУЛІЦ НА НОВЫХ ВУЛІЦАХ У ВЫПАДКУ, КАЛІ НА ДАДЗЕНЫХ ВУЛІЦАХ ЯШЧЭ НЕ РАЗМЯШЧАЛІСЯ ШЫЛЬДЫ-ПАКАЗАЛЬНІКІ

ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

ХХ МЕСЯЦ 20ХХ года ХХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі, АБО: сельскі) Савет дэпутатаў прыняў рашэнне № ХХХ аб найменаванні вуліцы (вуліц) НАЗВА НАСЕЛЕНАГА ПУНКТА. Але да сённяшняга часу шыльды-паказальнікі на гэтых вуліцах не ўстаноўленыя. Прашу ўстанавіць на дадзеных вуліцах беларускамоўныя шыльды з надпісамі: ПІШАМ ПА-БЕЛАРУСКУ НАЗВЫ НОВЫХ ВУЛІЦ. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

ВАЖНА:
Дадзены прыклад звароту падыходзіць пры найменаванні вуліцы.
Рашэнне Савета дэпутатаў аб найменаванні вуліц, на якое можна спасылацца ў звароце, можна знайсці на сайце выканкама ці ў мясцовай газеце.
Калі рашэнне Савета дэпутатаў не знайшлося, можна абгрунтаваць вашую прапанову сваімі словамі.
Хоць рашэнне аб назвах вуліц прымае Савет дэпутатаў, грошы на ўстаноўку вулічных шыльд дае выканкам. Таму трэба звяртацца менавіта ў выканкам.

6. Дарожны знак толькі па-руску

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ ДАРОЖНЫ ЗНАК БЕЛАРУСКАМОЎНЫМ

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

ПАДРАБЯЗНА АПІСВАЕМ (ПАЖАДАНА З КАНКРЭТНЫМ АДРАСАМ), ДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА дарожны знак, які выкананы ў рускамоўным напісанні. Разам з тым дадзены дарожны знак у Правілах дарожнага руху, зацверджаных указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняты ў беларускамоўным выкананні. Прашу выправіць дадзенае парушэнне Правілаў дарожнага руху і ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і замяніць дадзены знак на дарожны знак у беларускамоўным выкананні. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС

7. Электроннае табло паказвае тэкст толькі па-руску

ПРАПАНОВА ЗРАБІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ШЫЛЬДУ Ў ВЫГЛЯДЗЕ ЭЛЕКТРОННАГА ТАБЛО

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
(АБО: Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
ХХХХХХ раённы (АБО: гарадскі) выканаўчы камітэт
(АБО: адміністрацыя ХХХХХХХ раёна г. ХХХХХХ
АБО: іншая ўстанова/арганізацыя/крама і г. д.)
Адрас, куды падаецца зварот
Імя, імя па бацьку, прозвішча таго, хто падае зварот
Адрас таго, хто падае зварот

Шыльда ў выглядзе электроннага табло (тут пішам, які надпіс на шыльдзе) знаходзіцца (падрабязна апісваем, дзе знаходзіцца шыльда, пажадана з канкрэтным адрасам), і інфармацыя на ёй паказваецца толькі па-руску. Прашу, каб інфармацыя на дадзеным табло транслявалася па-беларуску, або па-беларуску і па-руску па чарзе, паколькі гэта тэхнічна магчыма для дадзенага электроннага табло. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” аб прынятых мерах прашу праінфармаваць у вызначаны законам час.

ПОДПІС


Рознае


Калі вы скарыстаецеся якім-н. з нашых зваротаў, ці напішаце арыгінальны зварот датычна абароны беларускай мовы, калі ласка, апублікуйце атрыманы адказ з хэш-тэгамі #выконвайхуткаснырэжым і #абароніммову у любой сацсетцы. Так мы і ўсе ахвотныя змогуць яго адшукаць, прааналізаваць, і выкарыстаць для ўдасканалення наступных зваротаў.