Абноўлена: 14.12.2017
- Менск, вул. Радыяльная, 13а
+375-17-233-33-33
Час працы:
24/7
24/7
Год заснавання: 2015

Запраўка №13. А-100, вул. Радыяльная, 13а
Даведка ад СВАІХ:
Запраўкі А-100 і міні-кавярні пры запраўках вядомыя сваёй прыхільнасцю да беларускай мовы. У 2015 г. кампанія распрацавала і рэалізуе трохгадовы план "беларусізацыі", які, аднак, апошнім часам знаходзіцца ў занядбаным стане. На большасці заправак А-100 вы не пачуеце беларускай мовы, максімум - асобныя словы, "вітаем вас" ці "дзякуй, але на тым жывая беларуская мова і скончваецца. Пры гэтым, усе шыльды і ўсё візуальнае афармленне выканана на беларускай, і да сёння ўся рэкляма А-100 - беларускамоўная. Мы лічым патрэбным адзначыць высілкі кампаніі і добрыя памкненні да беларускасці, таму са свайго боку ўнеслі ўсе запраўкі А-100 у наш каталог. Як мінімум - беларуская мова там не ўспрымаецца як нешта экзатычнае. Як абстаяць справы на канкрэтнай запраўцы - чытайце водгукі... і канешне ж, пішыце свае!
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.