Запраўка №17. А-100, вул. Някрасава, 41

Прыязна ставіцца да беларускай мовы
Часткова па-беларуску

Абноўлена: 14.12.2017

  azs.a-100.by/by/

  www.facebook.com/a100azs

  vk.com/a100azs

  www.instagram.com/azs_a100/

  • Менск, вул. Някрасава, 41

  +375-17-233-33-33

Час працы:
24/7
Год заснавання: 2015

Запраўка №17. А-100, вул. Някрасава, 41

Даведка ад СВАІХ:

Запраўкі А-100 і міні-кавярні пры запраўках вядомыя сваёй прыхільнасцю да беларускай мовы. У 2015 г. кампанія распрацавала і рэалізуе трохгадовы план "беларусізацыі", які, аднак, апошнім часам знаходзіцца ў занядбаным стане. На большасці заправак А-100 вы не пачуеце беларускай мовы, максімум - асобныя словы, "вітаем вас" ці "дзякуй, але на тым жывая беларуская мова і скончваецца. Пры гэтым, усе шыльды і ўсё візуальнае афармленне выканана на беларускай, і да сёння ўся рэкляма А-100 - беларускамоўная. Мы лічым патрэбным адзначыць высілкі кампаніі і добрыя памкненні да беларускасці, таму са свайго боку ўнеслі ўсе запраўкі А-100 у наш каталог. Як мінімум - беларуская мова там не ўспрымаецца як нешта экзатычнае. Як абстаяць справы на канкрэтнай запраўцы - чытайце водгукі... і канешне ж, пішыце свае!
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена К.
26.10.2018
Сёння запраўляліся на гэтай запраўцы. Усё выдатна, вечар пятніцы і ніякай чаргі. І супрацоўнік размаўляў на добрай беларускай мове.