Запраўка №2. А-100, Мінскі р-н, Баравая, 7
Прыязна ставіцца да беларускай мовы
Часткова па-беларуску
622

Абноўлена: 19.12.2017

  azs.a-100.by/by/

  a100azs     a100azs     azs_a100  

  • Менск, Мінскі р-н, Баравая, 7

  +375-17-233-33-33

Час працы:
24/7
Год заснавання: 2015

Запраўка №2. А-100, Мінскі р-н, Баравая, 7

Даведка ад СВАІХ:

Запраўкі А-100 і міні-кавярні пры запраўках вядомыя сваёй прыхільнасцю да беларускай мовы. У 2015 г. кампанія распрацавала і рэалізуе трохгадовы план "беларусізацыі", які, аднак, апошнім часам знаходзіцца ў занядбаным стане. На большасці заправак А-100 вы не пачуеце беларускай мовы, максімум - асобныя словы, "вітаем вас" ці "дзякуй, але на тым жывая беларуская мова і скончваецца. Пры гэтым, усе шыльды і ўсё візуальнае афармленне выканана на беларускай, і да сёння ўся рэкляма А-100 - беларускамоўная. Мы лічым патрэбным адзначыць высілкі кампаніі і добрыя памкненні да беларускасці, таму са свайго боку ўнеслі ўсе запраўкі А-100 у наш каталог. Як мінімум - беларуская мова там не ўспрымаецца як нешта экзатычнае. Як абстаяць справы на канкрэтнай запраўцы - чытайце водгукі... і канешне ж, пішыце свае!

Спасылкі:
svaboda.org: Беларуская мова ў дзеяньні! Запраўкі А-100 загаварылі па-беларуску (2015 г.)
 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Pavel Kolas
19.12.2017
Быў пару разоў на гэтай запраўцы ў сьнежні 2017, кажуць "Вітаю вас", што плюс, але тым і абмяжоўваецца - быў некалькі разоў і спрабаваў розных супрацоўнікаў. На падкрэсьлена беларускамоўны зварот ("першая, бензін, на ўсе") адказваюць, на жаль, на расейскай. З астатнім усё добра, усё візуальна па-беларуску, запраўка вялікая, розны перакус-кава маюцца ігд.